РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Кірунак
назоўнік | мужчынскі род
1. Узяты напрамак куды-н. Эшалон узяў к. на Усход.

2. пераноснае значэнне, чаго або які. Шлях развіцця, накіраванасць якога-н. дзеяння, з'явы і пад. К. ваеннай палітыкі. Гаворка ішла ў розных кірунках.

3. Грамадская, навуковая, літаратурная і пад. плынь; групоўка, школа. Літаратурныя кірункі.
Кіруючы
прыметнік
1. Такі, якому належыць кіраўніцтва (у 1 знач.), які кіруе, дае прынцыповыя ўказанні. К. цэнтр.

2. Такі, якім трэба кіравацца. Кіруючыя ўказанні.
Кірха
назоўнік | жаночы род
Лютэранская царква.
Кірыліца
назоўнік | жаночы род
Адна з дзвюх старасла-вянскіх азбук, якая лягла ў аснову рускага, беларускага, украінскага і іншых алфавітаў. К. і глаголіца. || прыметнік: кірыліцкі, кірылічны і кірылаўскі.
Кіса
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Ласкальная назва кошкі. || памяншальная форма: кіска.
Кісель
назоўнік | мужчынскі род
Студзяністая вадкая страва. Аўсяны к. Дзесятая вада на кісялі (пра вельмі далёкага родзіча; размоўнае жартаўлівае). || прыметнік: кісельны.
Кісет
назоўнік | мужчынскі род
Маленькі мяшочак для табакі, які зацягваецца шнурком. || прыметнік: кісетны.
Кісла-салодкі
прыметнік
Які мае адначасова і кіславаты і саладкаваты смак. К. яблык.
Кісламалочны
прыметнік
Пра прадукты: прыгатаваны з малака (са смятанкі, сыроваткі) шляхам сквашвання. К. сыр.
Кісларод
назоўнік | мужчынскі род
Хімічны элемент, газ, які ўваходзіць у склад паветра і неабходны для дыхання і гарэння. || прыметнік: кіслародны. Кіслароднае галаданне (востры недахоп кіслароду ў арганізме; спецыяльны тэрмін).
2009–2019. Беларусь, Менск.