РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Кітаіст
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па кітаістыцы. || жаночы род: кітаістка.
Кітаістыка
назоўнік | жаночы род
Сукупнасць навук аб кітайскай культуры, гісторыі, літаратуры, мове.
Кітайцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кітая. || жаночы род: кітаянка. || прыметнік: кітайскі.
Кіталоўны
прыметнік
Тое, што і кітабойны.
Кіў
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і ківок. Не баішся ківа, пабаішся кія (прымаўка).
Кіцель
назоўнік | мужчынскі род
Форменная аднабортная куртка са стаячым каўняром. || прыметнік: кіцельны.
Кічка
назоўнік | жаночы род
Даўнейшы святочны галаўны ўбор замужняй жанчыны.
Кішачнадыхальныя
прыметнік
Клас марскіх жывёл з чэрвепадобным целам; распаўсюджаны ў цёплых морах, жывуць на дне, харчуюцца расліннымі і жывёльнымі астанкамі.
Кішачнаполасцевыя
прыметнік
Назва аднаго з найбольш прымітыўных тыпаў мнагаклетачных жывёлін, у якіх поласць выконвае функцыі кішэчніка (медузы, паліпы і інш.)
Кішка
назоўнік | жаночы род
1. Эластычная трубка — частка органаў стрававання ў чалавека, жывёлін. Тонкая к.

2. Гумавая або брызентавая трубка для падачы вады (размоўнае). Пажарная к. Кішка тонка (тонкая) у каго (размоўнае) — не хапае сіл, сродкаў і пад., каб зрабіць што-н. Кішкі марш іграюць (размоўнае жартаўлівае) — пра моцнае адчуванне голаду. || прыметнік: кішачны.
2009–2019. Беларусь, Менск.