РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Кішлак
назоўнік | мужчынскі род
Паселішча вясковага тыпу ў Сярэдняй Азіі. || прыметнік: кішлачны.
Кішма
прыслоўе
Кішма кішэць (размоўнае) — пра суцальную масу: кішэць.
Кішміш
назоўнік | мужчынскі род
Гатунак вінаграду без костачак, а таксама разынкі з гэтага вінаграду. || прыметнік: кішмішны.
Кішэннік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Кішэнны злодзей. Нечакана злавілі кішэнніка.
Кішэнь (кішэня)
назоўнік | жаночы род
1. Ушыты або прышыты зверху адзення (штаноў, паліто, пінжака) мяшочак для дробных рэчаў і грошай. Сукенка з кішэнямі. Ушыць кішэні. Біць па кішэні (пераноснае значэнне: уводзіць у выдаткі). За словам у кішэнь не лазіць (пераноснае значэнне: быць знаходлівым, дасціпным у размовах; размоўнае). Класці сабе ў кішэнь (таксама пераноснае значэнне: прысвойваць чужыя грошы). Набіць кішэнь (пераноснае значэнне: нажыцца). Не па кішэні каму-н. (пераноснае значэнне: надта дорага). Пустыя кішэні ў каго-н. (пераноснае значэнне: няма грошай).

2. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад. К. у гаспадарчай сумцы.

3. Паглыбленне, выемка (спецыяльны тэрмін). К. тоўстай кішкі. || памяншальная форма: кішэнька. || прыметнік: кішэнны. К. гадзіннік (для нашэння ў кішэні). Кішэнныя грошы (на дробныя расходы). Кішэнныя расходы (пра дробныя паўсядзённыя пакупкі). К. злодзей (хто крадзе з кішэней).
Кішэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Мітусліва рухацца ў розных напрамках (пра вялікую колькасць каго-н.). Мільёны пчол кішаць на канюшыне.

2. Быць перапоўненьм мноствам жывых істот. Базарная плошча кішэла народам.
Кішэчнік
назоўнік | мужчынскі род
Аддзел стрававальнай сістэмы чалавека і жывёл, які складаецца з кішак, ідзе за страўнікам і заканчваецца прамой кішкай.
Кіяскёр
назоўнік | мужчынскі род
Прадавец у кіёску. || жаночы род: кіяскёрка.
2009–2019. Беларусь, Менск.