РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 15
Кідальны
прыметнік
Прызначаны для кідання. Кідальныя спартыўныя прылады.
Кідацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. кінуцца.

2. чым. Кідаць у каго-, што-н. або адзін у аднаго. К. снежкамі.

3. пераноснае значэнне, кімчым. Нядбайна адносіцца да каго-, чаго-н., не шанаваць каго-, што-н. (размоўнае). К. добрымі працаўнікамі. Нельга к. грашамі.

4. Жыць у пастаянных клопатах, у горы, бедна, гадавацца без належнага догляду (размоўнае). Цэлае лета кідаецца селянін: то ў полі, то на гаспадарцы. Так і кідаецца бедная сірата без бацькоў. Асою ў вочы кідацца (размоўнае неадабральнае) — быць вельмі назойлівым.
Кідаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. кінуць.

2. Складаць у стог (сена, салому). К. стог. || назоўнік: кіданне.
Кідкі
прыметнік
1. Які рэзка кідаецца ў вочы; яркі. Кідкая сукенка.

2. Ахвочы, схільны да чаго-н.; падатлівы. Не вельмі к. на размовы. || назоўнік: кідкасць.
Кіёк
назоўнік | мужчынскі род
Невялікі кій; тое, што і кій. Абаперціся на к. || памяншальная форма: кіёчак. || прыметнік: кіёчны.
Кіёск
назоўнік | мужчынскі род
Невялікая лёгкая будыніна для дробнага гандлю. Газетны к.
Кізіл
назоўнік | мужчынскі род
Паўднёвае дрэва або куст з сакавітымі кіславата-салодкімі пладамі, а таксама самі плады гэтай расліны. || прыметнік: кізілавы і кізільны.
Кізяк
назоўнік | мужчынскі род
Гной з дамешкай саломы, які ў паўднёвых краінах высушваецца ў выглядзе цаглін і скарыстоўваецца як паліва. || прыметнік: кізяковы. К. дым.
Кій
назоўнік | мужчынскі род
1. Прамая тонкая палка. Бярозавы к.

2. Доўгая прамая палка з патанчэннем на канцы для гульні ў більярд. Не кіем дык палкай; ці кіем ці палкай (размоўнае) — усё роўна, тое самае.
Кікс
назоўнік | мужчынскі род
Няўдалы ўдар кіем па шары ў більярднай гульні.
2009–2019. Беларусь, Менск.