РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Кілішак
назоўнік | мужчынскі род
Шкляная чарка на ножцы. Хрустальны к. || прыметнік: кілішачны.
Кіло
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | размоўнае
Тое, што і кілаграм. Купіць к. яблыкаў.
Кіль
назоўнік | мужчынскі род
Падоўжны брус, які праходзіць па ўсёй даўжыні судна ў сярэдзіне яго днішча. || прыметнік: кілявы.
Кільватэр
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Хвалевы струмень, які застаецца за ідучым суднам. Ісці ў кільватэры (пра судны: адзін за аднім, тым жа курсам). || прыметнік: кільватэрны. Кільватэрная калона.
Кілька
назоўнік | жаночы род
Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых. || прыметнік: кілечны. К. промысел.
Кімано
нескланяльнае
Японскае нацыянальнае адзенне свабоднага крою з вельмі шырокімі рукавамі.
Кімберліт
назоўнік | мужчынскі род
Магматычная горная парода, якая ўтрымлівае алмазы. || прыметнік: кімберлітавы.
Кімвал
назоўнік | мужчынскі род
Старадаўні музычны інструмент, які складаецца з дзвюх медных талерак. || прыметнік: кімвальны. К. звон.
Кіна
прыстаўка
Першая частка сладаных слоў са знач. які мае адносіны да кінематаграфіі, да кіно, напр. кінааператар, кінагарадок, кінаглядач, кіназала, кіназдымка, кіназорка, кінакадр, кінакамедыя, кінакамера, кінамастацтва, кінапанарама, кінаплёнка, кінапрамысловасць, кінарэжысёр, кінасетка, кінасцэнарый, кінасюжэт, кінафестываль, кінахроніка, кіначасопіс, кінаэкран.
Кінаакцёр
назоўнік | мужчынскі род
Артыст кіно. || жаночы род: кінаактрыса. || прыметнік: кінаакцёрскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.