РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Кінапракат
назоўнік | мужчынскі род
Дэманстраванне кінафільмаў на экранах кінатэатраў, клубаў. || прыметнік: кінапракатны.
Кінарынак
назоўнік | мужчынскі род
Купля і продаж фільмаў рознымі краінамі.
Кінастужка
назоўнік | жаночы род
Кінематаграфічная стужка.
Кінатэатр
назоўнік | мужчынскі род
Тэатр для дэманстрацыі кінафільмаў.
Кінафікаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Арганізаваць (арганізоўваць) кінатэатры і кінаперасоўкі дзе-н., а таксама абсталяваць (абсталёўваць) для паказу кінафільмаў. К. сяло. К. школу. || назоўнік: кінафікацыя.
Кінафільм
назоўнік | мужчынскі род
Твор кінамастацтва, прызначаны для дэманстрацыі на экране; кінакарціна. К. для дарослых.
Кінгстон
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Клапан, пгго закрывае адтуліну ў падводнай частцы судна. || прыметнік: кінгстонны.
Кіндзюк
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Страўнік. || прыметнік: кіндзючны.
Кінематаграфіст
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па кінематаграфіі, работнік кіно. || жаночы род: кінематаграфістка. || прыметнік: кінематаграфісцкі.
Кінематаграфія
назоўнік | жаночы род
Майстэрства ўзнаўлення на экране знятых на кінаплёнку відарысаў, якія рухаюцца, а таксама галіны дзейнасці, звязаныя з выпускам кінафільмаў. К. Беларусі. || прыметнік: кінематаграфічны.
2009–2019. Беларусь, Менск.