РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Кінуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выпусціўшы з рукі, прымусіць або даць паляцець і ўпасці. К. камень. К. гранату. К. пінжак на крэсла. К. снежкай у каго-н.

2. Тое, што і выкінуць (у 1 знач.). К. гнілаваты яблык у памыйнае вядро.

3. пераноснае значэнне: Хутка перамясціць, накіраваць, паслаць куды-н. К. атрад на выкананне задання. Лодку кінула (безасабовая форма) на каменне (рэзка аднесла). К. позірк на каго-, што-н. (зірнуць, хутка пагладзець). Сонца кінула прамень. К кпіну, заўвагу (вымавіць мімаходзь).

4. каго-што і інф. Пайшоўшы, пакінуць; перастаць рабіць што-н. Кажуць, ён кінуў жонку. К. курыць. К. вучобу (перастаць вучыцца).

5. Працягнуць ніткі праз бёрда (спецыяльны тэрмін). К. у бёрда.

6. безасабовая форма, каго-што ў што. Ахапіць, працяць чым-н. К. у пот, у гарачку, у сон.

7. кінь(це), таксама з. інф. Ужыв. ў знач. спыні(це), не трэба, хопіць (размоўнае). Кіньце спрачацца. || незакончанае трыванне: кідаць. || назоўнік: кіданне.
Кіпа
назоўнік | жаночы род
1. Вязка або пачак якіх-н. прадметаў, складзеных адзін на адзін; стос. К. сшыткаў.

2. Вялікая ўпаковачная мера (спецыяльны тэрмін). К. бавоўны.
Кіпарыс
назоўнік | мужчынскі род
1. Паўднёвае вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых.

2. Драўніна гэтай расліны. Зроблены з кіпарысу. || прыметнік: кіпарысавы і кіпарысны.
Кіпень
назоўнік | мужчынскі род
Вада ў час кіпення; вар.
Кіпець
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і кіпцюр. || прыметнік: кіпцевы.
Кіпець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Булькаць, клекатаць, выпараючыся ад моцнага нагрэву (пра вадкасці). Малако кіпіць. Чайнік кіпіць (кіпіць у ім вада).

2. пераноснае значэнне, ад чаго і без дапаўнення. Віраваць, клекатаць (пра вадкасці ў халодным стане). Возера кіпела ад рыбы. Піва кіпіць (іскрыцца, пеніцца).

3. пераноснае значэнне: Развівацца, праяўляцца з сілай, бурна. Работа кіпіць. Нянавісць кіпела ў сэрцы.

4. пераноснае значэнне, чым і без дапаўнення. Быць узрушаным, бурна, з сілай праяўляць якія-н. пачуцці. Так і кіпіць чалавек злосцю. Кіпела ў той час у душы (безасабовая форма). || закончанае трыванне: закіпець і скіпець. || назоўнік: кіпенне.
Кіпрыёты
назоўнік | мужчынскі род
Жыхары вострава Кіпр. || жаночы род: кіпрыётка. || прыметнік: кіпрыёцкі.
Кіпучы
прыметнік
1. Бурлівы, пеністы. К. вадапад.

2. пераноснае значэнне: Напружаны, дзейны. Кіпучая дзейнасць. || назоўнік: кіпучасць.
Кіпцюр (капцюр)
назоўнік | мужчынскі род
1. Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых. Паказаць кіпцюры (пераноснае значэнне: пра пагрозу). Трапіць у кіпцюры (пераноснае значэнне: пад уладу да каго-н.).

2. Ногаць (размоўнае). || памяншальная форма: кіпцік. || прыметнік: кіпцікавы. || прыметнік: кіпцюрны і капцюрны.
Кіпцюрасты
прыметнік
З вялікімі і вострымі кіпцюрамі. || назоўнік: кіпцюрастасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.