РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 135
Кадэт
назоўнік | мужчынскі род
Член канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі ў дарэвалюцыйнай Расіі. || прыметнік: кадэцкі.
Каёт
назоўнік | мужчынскі род
Млекакормячая жывёліна сямейства сабачых, якая водзіцца ў Паўночнай Амерыцы. || прыметнік: каётавы.
Кажан
назоўнік | мужчынскі род
Лятучая мыш. Нячутна носяцца кажаны. || прыметнік: кажанны.
Кажурына
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Мех аўчыны. Вывернуцца кажурынаю наверх.

2. Кусок аўчыны.
Кажух
назоўнік | мужчынскі род
1. Доўгая верхняя вопратка з вырабленых аўчын. Пашыць к. з аўчын.

2. Чахол, футляр з жалеза, цэглы, дрэва і пад. для ізаляцыі або засцярогі збудаванняў, механізмаў ці іх частак (спецыяльны тэрмін). || памяншальная форма: кажушок. || прыметнік: кажушны.
Каза
назоўнік | жаночы род
1. Прыручаны від казлоў (у 1 знач.) з доўгай прамой шэрсцю. К. з казлянятамі.

2. Самка казла. Даіць казу.

3. Заплечныя насілкі для пераносу цэглы на будоўлі (устарэлае).

4. Двухметровая драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зямельных участкаў (размоўнае).

5. Даўнейшы беларускі калядны абрад. || памяншальная форма: козачка. || прыметнік: казіны.
Казадой
назоўнік | мужчынскі род
Начная птушка з шырокай плоскай галавой.
Казак
назоўнік | мужчынскі род
1. Даўней на Украіне і ў Расіі: член ваенназемляробчай абшчыны пасяленцаў на ўскраінах дзяржавы, якія актыўна ўдзельнічалі ў абароне дзяржаўных граніц. Данскія казакі.

2. Селянін, патомак гэтых пасяленцаў (на Доне, на Кубані і ў некаторых іншых мясцовасцях), а таксама радавы вайсковай часці з гэтых сялян. Дывізіі кубанскіх і данскіх казакаў. Вольны казак — пра свабоднага чалавека, які ні ад каго не залежыць. || памяншальная форма: казачок. || прыметнік: казацкі і казачы. Казацкі конь. Казачая дружына.
Казак
назоўнік | мужчынскі род
Танец казачок.
Казакін
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Мужчынскае верхняе адзенне на апліках, са зборкамі ззаду. || прыметнік: казакінны.
2009–2019. Беларусь, Менск.