РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 135
Казанне
назоўнік | ніякі род
1. гл. казаць.

2. Прамова рэлігійна-павучальнага характару, пропаведзь; казань.
Казань
назоўнік | жаночы род
Тое, што і казанне (у 2 знач.).
Казарка
назоўнік | жаночы род
Паўночная птушка сямейства качыных. Чорная к. Канадская к.
Казарма
назоўнік | жаночы род
1. Спецыяльнае памяшканне для размяшчэння вайсковых часцей.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі: інтэрнат для рабочых. || прыметнік: казарменны. Казарменнае становішча (пастаяннае знаходжанне ў воінскай часці або на прадпрыемстве людзей, пераведзеных на ваеннае становішча).
Казахі
назоўнік | мужчынскі род
Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Казахстана. || жаночы род: казашка. || прыметнік: казахскі.
Казацтва
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
Казакі.
Казацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Гаварыцца, расказвацца. Скора казка кажацца, ды не скора справа робіцца (прыказка).
Казаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. што, без дапаўнення. і са злучнік «што». Выказваць у вуснай форме думкі, меркаванні, гаварыць. К. праўду. Ён кажа, што гэта няпраўда.

2. Абавязваць, загадваць. Так кажа мой абавязак. Так кажа мне маё сумленне. З. безасабовая форма: (у форме 3 ас. множны лік:). Ходзяць чуткі, гавораць. Кажуць, што зіма будзе марозная. || назоўнік: казанне.
Казачка
назоўнік | жаночы род
Жонка або дачка казака.
Казачнік
назоўнік | мужчынскі род
Складальнік або расказчык казак (у 1 знач.). || жаночы род: казачніца.
2009–2019. Беларусь, Менск.