УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
К'
КА
КВ
КЕ
КІ
КЛ
КМ
КН
КО
КП
КР
КС
КУ
КХ
КЮ
|
1
...
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
...
135
|
Казляк
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Ядомы грыб з масляністай слізкай скурай на жоўта-карычневай шапачцы.
|
Казляня (казлянё)
|
назоўнік | ніякі род
|
Дзіцяня казы.
|
Казляціна
|
назоўнік | жаночы род
|
Мяса казы, казла як ежа.
|
Казна
|
назоўнік | жаночы род | устарэлае
|
1. Сукупнасць грашовых, зямельных і іншых матэрыяльных каштоўнасцей дзяржавы.
2. Дзяржава як уладальнік гэтых каштоўнасцей.
3. Грашовыя сродкі, каштоўнасці. Залатая к.
|
Казнакрад
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Той, хто займаецца казнакрадствам. || прыметнік: казнакрадскі.
|
Казнакрадства
|
назоўнік | ніякі род
|
Абкрадванне казны, прысвойванне дзяржаўных каштоўнасцей.
|
Казначэй
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Асоба, якая ведае грашамі і каштоўнасцямі ўстановы, арганізацыі і захоўвае іх. К. прафкома. || прыметнік: казначэйскі.
|
Казначэйства
|
назоўнік | ніякі род
|
У некаторых краінах: фінансавы орган, які ведае захаваннем і выкарыстаннем грашовых сродкаў. Губернскае к. || прыметнік: казначэйскі. К. білет (назва папяровых грашовых знакаў вартасцю ў 1, 3, 5 рублёў).
|
Казуіст
|
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
|
1. Юрыст, вопытны і ўмелы ў разборы заблытаных, складаных судовых спраў, казусаў.
2. Чалавек, схільны да казуістыкі (у 2 знач.; неадабральнае). || жаночы род: казуістка. || прыметнік: казуістычны.
|
Казуістыка
|
назоўнік | жаночы род | кніжнае
|
1. Падвядзенне прыватных выпадкаў пад агульную догму як прыём сярэдневяковай схаластыкі і багаслоўя.
2. пераноснае значэнне: Уменне адстойваць заблытаныя або фальшывыя палажэнні. || прыметнік: казуістычны.
|
|
|
|