РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135
Кашэль
назоўнік | мужчынскі род
1. Вялікая кашолка, звычайна з лучыны. Злажыць сухія грыбы ў к.

2. Тое, што і кашалёк (абласное). Плесці кашалі з лапцямі (размоўнае неадабральнае) — гаварыць без толку, малоць бязглуздзіцу.
Каэфіцыент
назоўнік | мужчынскі род
1. Лікавы (або літарны) множнік у алгебраічным выразе.

2. Адносная велічыня, якая вызначае ўласцівасць якога-н. працэсу або ўстройства. К. цеплаправоднасці. К. карыснага дзеяння (адносіны колькасці карыснай работы, выкананай якім-н. механізмам, да колькасці скарыстанай ім энергіі; спецыяльны тэрмін). || прыметнік: каэфіцыентны.
Каюк
назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае | размоўнае
Канец, смерць. Думала, ужо к. будзе.
Каюр
назоўнік | мужчынскі род
Паганяты сабак або аленяў, запрэжаных у нарты. || прыметнік: каюрскі.
Кают-кампанія
назоўнік | жаночы род
Агульнае памяшканне на судне для сталавання, адпачынку і пад.
Каюта
назоўнік | жаночы род
Асобнае жылое памяшканне на судне. Капітанская к. || прыметнік: каютны.
Каяцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прызнавацца ў грахах, спавядацца ў царкве (устарэлае).

2. Прызнаваць сваю віну, памылку перад кім-н. К. ў сваіх учынках. Сын каяўся, што не так зрабіў. || закончанае трыванне: пакаяцца.
2009–2019. Беларусь, Менск.