РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 135
Кайданы
назоўнік
У дарэвалюцыйнай Расіі і многіх іншых краінах: злучаныя ланцугом жалезныя кольцы, якія надзяваюцца на рукі і ногі тым, хто абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах. Закаваць у к. || прыметнік: кайданавы і кайданны.
Кайло
назоўнік | ніякі род
Кірка ў гарнякоў. || прыметнік: кайловы.
Кайназойскі
прыметнік
Кайназойская эра (спецыяльны тэрмін) — эра геалагічнай гісторыі Зямлі, што суадносіцца з існаваннем самай маладой групы адкладаў парод.
Кайнэ
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін
Функцыянальны тып мовы, што выкарыстоўваецца ў якасці асноўнага сродку паўсядзённых зносін з шырокім дыяпазонам камунікатыўных сфер ва ўмовах рэгулярных сацыяльных кантактаў паміж носьбітамі розных дыялектаў або моў.
Кайстра
назоўнік | жаночы род
Торба, клунак.
Какава
назоўнік | жаночы род | нескланяльнае
1. Трапічнае дрэва, абястлушчаныя зярняты якога ідуць на прыгатаванне шакаладу.

2. Парашок з зярнят гэтага дрэва, ужываецца для прыгатавання напітку, а таксама сам напітак. || прыметнік: какававы.
Какаду
назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае
Род папугаяў з доўгім чубам і моцнай дзюбай.
Какаін
назоўнік | мужчынскі род
Атрутнае рэчыва, якое здабываецца з лісця трапічнай расліны і выкарыстоўваецца як абязбольваючы або наркатычны сродак. || прыметнік: какаінавы.
Какаінізм
назоўнік | мужчынскі род
Хваравітая цяга да какаіну як наркатычнага сродку.
Какаініст
назоўнік | мужчынскі род
Хворы на какаінізм. || жаночы род: какаіністка. || прыметнік: какаінісцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.