РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 135
Каламбурыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Гаварыць каламбуры. || закончанае трыванне: скаламбурыць.
Каламеса
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Негустая сумесь чаго-н., месіва.
Каламута
назоўнік | жаночы род
Тое, што і каламуць.
Каламутны
прыметнік
Пра вадкасць: непразрысты, мутны. К. ручаёк. Каламутная вада. || назоўнік: каламутнасць.
Каламуціцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіцца каламутным. Вада каламуціцца. || закончанае трыванне: закаламуціцца, скаламуціцца, ускаламуціцца і пакаламуціцца.
Каламуціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1, Муціць, рабіць каламутным. К. ваду.

2. пераноснае значэнне: Выклікаць неспакой, баламуціць, уносіць беспарадак. || закончанае трыванне: закаламуціць, скаламуціць, ускаламуціць і пакаламуціць.
Каламуць
назоўнік | жаночы род
1. Дробныя часцінкі ў вадкасці, якія не раствараюцца і робяць яе непразрыстай і мутнай.

2. пераноснае значэнне: Адсутнасць яснасці ў думках, разуменні. К. у галаве. К. на душы.

3. пераноснае значэнне, чаго або якая. Імгла, непраглядная заслона. Белая к. завірухі.
Каламянка
назоўнік | жаночы род
Густая моцная льняная тканіна. || прыметнік: каламянкавы.
Калан
назоўнік | мужчынскі род
Марская ластаногая млекакормячая жывёліна сямейства куніцавых, марская выдра. || прыметнік: каланавы.
Каланада
назоўнік | жаночы род
Рад або некалькі радоў калон (у 1 знач.), якія складаюць архітэктурнае цэлае.
2009–2019. Беларусь, Менск.