РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 135
Каланізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Захапіўшы чужую краіну, ператварыць (ператвараць) у калонію (у 1 знач.).

2. Засяліць (засяляць) свабодныя землі перасяленцамі, каланістамі. || назоўнік: каланізацыя. || прыметнік: каланізацыйны.
Каланізатар
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто праводзіць палітыку каланіялізму.

2. Той, хто засяляе пустуючыя землі, каланіст (устарэлае). || прыметнік: каланізатарскі.
Каланіст
назоўнік | мужчынскі род
Жыхар калоніі (у 2 і 4 знач.). || жаночы род: каланістка. || прыметнік: каланісцкі.
Каланіца
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Калёсная мазь (часцей адпрацаваная).
Каланіялізм
назоўнік | мужчынскі род
Палітыка каланіяльнага прыгнёту. || прыметнік: каланіялісцкі.
Каланок
назоўнік | мужчынскі род
Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых, а таксама яго футра. || прыметнік: каланковы.
Каланча
назоўнік | жаночы род
Дазорная вышка над будынкам пажарнай часці. Пажарная к.
Калапс
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Раптоўнае зніжэнне сардэчнай дзейнасці, якое суправаджаецца слабасцю, часам стратай прытомнасці і пагражае смерцю.
Каларадскі
прыметнік
Каларадскі жук — буравата-жоўты з чырвонымі палоскамі бульбяны шкоднік сямейства лістаедаў, які аб'ядае лісце бульбы і іншых паслёнавых культур.
Каларатура
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Віртуозныя, тэхнічна цяжкія пасажы і меладычныя ўпрыгожанні ў вакальнай партыі. || прыметнік: каларатурны.
2009–2019. Беларусь, Менск.