УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
К'
КА
КВ
КЕ
КІ
КЛ
КМ
КН
КО
КП
КР
КС
КУ
КХ
КЮ
|
1
...
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
...
135
|
Каларыйнасць
|
назоўнік | жаночы род
|
Колькасць калорый у чым-н. К. мяса.
|
Каларыйны
|
прыметнік
|
Багаты калорыямі. Каларыйная ежа.
|
Каларыметр
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Прыбор для вымярэння колькасці цеплыні ў калорыях.
|
Каларыст
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Мастак, які ажыццяўляе сваю творчую задуму сродкамі каларыту (у 1 знач.).
2. Спецыяліст па расфарбоўцы тканін (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: каларыстычны.
|
Каларыт
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Суадносіны фарбаў у карціне па тону, насычанасці колеру. Цёплы к. Яркі к. 2, пераноснае значэнне Сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго-н. К. эпохі ў гістарычным рамане. Мясцовы к. || прыметнік: каларыстычны і каларытны.
|
Каларытны
|
прыметнік
|
1. гл. каларыт.
2. З яркім каларытам (у 1 знач.), выразны, характэрны. К. пейзаж.
3. пераноснае значэнне: З ярка выражанымі асаблівасцямі. Каларытныя вобразы рамана. Каларытная мова. || назоўнік: каларытнасць.
|
Каларыфер
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Абагравальны прыбор ў выглядзе сістэмы труб, па якіх ідзе гарачая вада або нагрэтае паветра. Паравы к. || прыметнік: каларыферны.
|
Каласавацца
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Тое, што і каласаваць.
|
Каласаваць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
1. Выпускаць колас у працэсе росту (пра збожжавыя расліны). Жыта каласуе. 2, Абмалочваць каласы (ячмень). || закончанае трыванне: выкаласаваць. || назоўнік: каласаванне.
|
Каласавік
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
|
Баравік, які вырастае ў час каласавання жыта.
|
|
|
|