РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 135
Кабінет
назоўнік | мужчынскі род
1. Пакой для работы, заняткаў. К. дырэктара. К. вучонага.

2. Памяшканне, абсталяванае для якіх-н. спецыяльных заняткаў. Фізічны к. К. роднай мовы і літаратуры. Рэнтгенаўскі к.

3. У некаторых краінах: урад, які складаецца з міністраў, Сфарміраваць к. К. міністраў. || прыметнік: кабінетны.
Кабінетчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | іранічны сэнс
Кіраўнік, які адарваўся ад жывой справы, ад вырашэння практычных спраў. || жаночы род: кабінетчыца. || прыметнік: кабінетчыцкі.
Каблаграма
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Тэлеграма, перададзеная па падводным кабелі.
Кабрыялет
прыметнік
1. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем.

2. Аўтамабільны кузаў з мяккім адкідным верхам (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: кабрыялетны.
Кабура
назоўнік | жаночы род
1. Цвёрды чахол для рэвальвера, пісталета.

2. Скураная сумка збоку кавалерыйскага сядла.
Кабыла
назоўнік | жаночы род
1. Самка каня.

2. Даўней: лаўка, да якой прывязвалі пры пакаранні розгамі ці бізуном. || памяншальная форма: кабылка.
Кабылка
назоўнік | жаночы род
1. гл. кабыла.

2. Драўляная падстаўка пад струны ў струнных музычных інструментах (скрыпцы, балалайцы).

3. Адна з дзвюх пласцінак з калёсікамі ў кроснах, да якіх падвешваюцца ніты.
Кава
назоўнік | жаночы род
Тое, што і кофе (у 2 знач.). Жалудовая к. Зварыць каву з малаком. Чорная к.
Кававарка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і кафяварка. || прыметнік: кававарачны.
Кавадла
назоўнік | ніякі род
Цяжкая металічная апора асобай формы для ручной коўкі металу. Паміж молатам і кавадлам (быць, знаходзіцца; пераноснае значэнне; пра небяспеку, якая пагражае з двух бакоў; кніжнае). || памяншальная форма: кавадлачка. || прыметнік: кавадлавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.