РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 135
Кавадлачка
назоўнік | ніякі род
1. гл. кавадла.

2. У чалавека і млекакормячых адна са слыхавых костачак у сярэднім вуху (спецыяльны тэрмін).
Кавал
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Вялікі кавалак чаго-н. Адрэзаў лепшы к. скуры.
Кавалак
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і кусок. || памяншальная форма: кавалачак. || прыметнік: кавалкавы.
Кавалер
назоўнік | мужчынскі род
1. Мужчына, які танцуе з дамай, суправаджае яе на гулянні, а таксама які заляцаецца да дзяўчыны, паклоннік. Яна чакае свайго кавалера.

2. Малады чалавек, халасты мужчына (размоўнае). Сын бярэцца ўжо пад кавалера. || прыметнік: кавалерскі.
Кавалер
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, узнагароджаная ордэнам. К. ордэна Славы.
Кавалергард
назоўнік | мужчынскі род
У царскай арміі: ваеннаслужачы асобага палка гвардзейскай цяжкай кавалерыі. || прыметнік: кавалергардскі.
Кавалерыст
назоўнік | мужчынскі род
Ваеннаслужачы кавалерыі. || прыметнік: кавалерыйскі.
Кавалерыя
назоўнік | жаночы род
Конніца, коннае войска. || прыметнік: кавалерыйскі.
Каваліха
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Жонка каваля.
Каваль
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу. К. свайго шчасця (пераноснае значэнне: той, хто настойлівай працай дамагаецца чаго-н., стварае што-н.).
2009–2019. Беларусь, Менск.