УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
К'
КА
КВ
КЕ
КІ
КЛ
КМ
КН
КО
КП
КР
КС
КУ
КХ
КЮ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
...
135
|
Кавалькада
|
назоўнік | жаночы род
|
Група коннікаў на прагулцы. Цыркавая к.
|
Кавальскі
|
прыметнік
|
Які мае адносіны да працы каваля, звязаны з апрацоўкай металу каваннем. К. цэх. К. молат.
|
Кавамолка
|
назоўнік | жаночы род
|
Тое, што і кафямолка.
|
Каваны
|
прыметнік
|
1. Зроблены з металу каваннем. К. меч.
2. Абіты жалезам. Каваная скрыня.
3. З падковамі, падкаваны. К. конь.
4. пераноснае значэнне: Выразны, ясны. Каваныя радкі.
|
Кавардак
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
|
Бязладдзе, сумятня, неразбярыха. У пакоі быў поўны к.
|
Каварны
|
прыметнік
|
Які вызначаецца каварствам, схільны да яго. К. чалавек. || назоўнік: каварнасць.
|
Каварства
|
назоўнік | ніякі род
|
Зламыснасць, прыкрытая паказной добразычлівасцю.
|
Каваціна
|
назоўнік | жаночы род
|
Невялікая оперная арыя, звычайна лірычнага характару, а таксама напеўная інструментальная п'еса.
|
Каваць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
1. Ударамі молата надаваць якую-н. форму (распаленаму металу). К. жалеза. Куй жалеза, пакуль гарачае (прыказка).
2. пераноснае значэнне: Актыўна ўдзельнічаць у стварэнні чаго-н. (высокае). К. сваё шчасце. К. перамогу.
3. Падбіваць падковы, акоўваць. К. каня. К. колы. || закончанае трыванне: падкаваць. || назоўнік: каванне і коўка. || прыметнік: ковачны. К. інструмент.
|
Каверза
|
назоўнік | жаночы род | размоўнае
|
Інтрыга, падкопы. Падстроіць яму каверзу.
|
|
|
|