УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
К'
КА
КВ
КЕ
КІ
КЛ
КМ
КН
КО
КП
КР
КС
КУ
КХ
КЮ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
...
135
|
Каверзіць
|
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
|
Рабіць каверзы каму-н.
|
Каверзнік
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
|
Той, хто робіць, чыніць каверзы. || жаночы род: каверзніца.
|
Каверзны
|
прыметнік | размоўнае
|
1. Які робіць каверзы, схільны да іх. К. чалавек.
2. Які заключае ў сабе каверзу, заблытаны, складаны. Каверзнае пытанне. || назоўнік: каверзнасць.
|
Каверкаць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Няправільна вымаўляць, скажаць, перадаючы. К. словы. К. тэкст. || назоўнік: каверканне.
|
Каверкот
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна ў нахільны рубчык для верхняга адзення. || прыметнік: каверкотавы. К. касцюм.
|
Каверна
|
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
|
Поласць, якая ўтвараецца ў органах цела ў выніку разбурэння тканкі. К. ў лёгкіх. || прыметнік: кавернозны.
|
Кавун
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтай расліны. || прыметнік: кавуновы.
|
Кавыль
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Травяністая стэпавая расліна сямейства злакавых з вузкімі лістамі і кветкамі, сабранымі ў пушыстыя мяцёлачкі. || прыметнік: кавыльны. К. стэп.
|
Кавяла
|
назоўнік | жаночы род | размоўнае
|
Самаробны драўляны пратэз для нагі.
|
Кагадзе
|
прыслоўе | абласное
|
1. Калісьці. К. ён быў валасным пісарам.
2. Зусім нядаўна. Я думаў пра спатканую к. дзяўчыну.
|
|
|
|