РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 135
Кагал
назоўнік | мужчынскі род
1. Яўрэйскае абшчыннае самакіраванне і сама абшчына ў Польшчы ў 16—19 стст.

2. пераноснае значэнне: Шумны натоўп, зборышча (размоўнае). Гэты сход нагадваў бязладны к. || прыметнік: кагальны.
Кагалам
прыслоўе
Усе разам, сумесна. Усе кагалам патрабуюць чагосьці.
Кагор
назоўнік | мужчынскі род
Гатунак чырвонага дысертнага віна. || прыметнік: кагорны.
Кагорта
назоўнік | жаночы род
1. Атрад войск ў Старажытным Рыме, дзесятая частка легіёна.

2. пераноснае значэнне: Група людзей, згуртаваная агульнымі мэтамі, ідэямі (высокае). Непераможная к. аднадумцаў.
Кадастр
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Вопіс чаго-н., сістэматызаваны збор звестак аб чым-н. К. карысных выкапняў. || прыметнік: кадастравы.
Кадаўб
назоўнік | мужчынскі род
Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з тоўстай калоды. Зрабіць к. не так проста. || памяншальная форма: кадаўбец. || прыметнік: кадаўбны.
Кадзіла
назоўнік | ніякі род
Металічная пасудзіна на ланцужках, у якой у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы. Раздзьмуць к. (таксама пераноснае значэнне: падняць шум вакол якой-н. справы, учынку і пад.). || прыметнік: кадзільны. К. дым.
Кадзіраваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Зашыфраваць (зашыфроўваць) пры дапамозе кода. К. сакрэтнае паведамленне. || закончанае трыванне: закадзіраваць. || назоўнік: кадзіраванне.
Кадзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Размахваючы кадзілам, абкурваць ладанам.

2. пераноснае значэнне, каму. Без асаблівых падстаў, празмерна хваліць каго-н.
Кадзь
назоўнік | жаночы род
Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі (выкарыстоўваецца для заквашвання капусты і інш.). || памяншальная форма: кадка. || прыметнік: кадачны. || прыметнік: кадны.
2009–2019. Беларусь, Менск.