УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
К'
КА
КВ
КЕ
КІ
КЛ
КМ
КН
КО
КП
КР
КС
КУ
КХ
КЮ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
...
135
|
Кадмій
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Хімічны элемент, серабрыста-белы мяккі метал.
2. Жоўтая фарба, якую вырабляюць з гэтага элемента або сінтэтычна. || прыметнік: кадміевы.
|
Кадр
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Асобны здымак на кінаабо фотаплёнцы. На плёнцы 36 кадраў.
2. Асобная сцэна або эпізод з кінафільма. На экране кадры з часоў Айчыннай вайны. За кадрам — за межамі непасрэдна адлюстраванага ў дадзеным фільме.
|
Кадравік
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
|
1. Кадравы работнік. Афіцэр-к.
2. Работнік аддзела кадраў.
|
Кадры
|
назоўнік
|
1. Пастаянны састаў воінскіх часцей рэгулярнай арміі.
2. Асноўны састаў работнікаў якой-н. галіны дзейнасці, прадпрыемства, установы і пад. Сельскагаспадарчыя кадры. Аддзел кадраў. || прыметнік: кадравы. К састаў войск. К. рабочы.
|
Кадрыля
|
назоўнік | жаночы род
|
Танец з шасці фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца. || прыметнік: кадрыльны.
|
Кадук
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
|
Злы дух, д'ябал. Кадук з ім (з ёй) (размоўнае) — хай сабе будзе і так. Кадук яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (размоўнае) — нічога невядома пра каго-, што-н.
|
Кадушка
|
назоўнік | жаночы род
|
Невялікая кадзь. || прыметнік: кадушачны.
|
Кадык
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Невялікі выступ на горле ў мужчын — выпнутая храстковая частка гартані. || прыметнік: кадычны.
|
Кадыфікаваць
|
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
|
Класіфікуючы, звесці (зводзіць) у кодэкс (у 1 знач.). К. законы. || назоўнік: кадыфікацыя. || прыметнік: кадыфікацыйны.
|
Кадэт
|
назоўнік | мужчынскі род
|
У дарэвалюцыйнай Расіі: выхаванец сярэдняй ваенна-навучальнай установы (кадэцкага корпуса). || прыметнік: кадэцкі.
|
|
|
|