РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7
Квадра
назоўнік | жаночы род
Кожная з чатырох фаз Месяца. || прыметнік: квадравы.
Квадрат
назоўнік | мужчынскі род
1. Роўнастаронні прамавугольнік, а таксама прадмет або ўчастак такой формы. К. стала.

2. У матэматыцы: здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе. Дзевяць — гэта к. трох.

3. У матэматыцы: паказальнік ступені, роўны двум. Узвесці шэсць у к. || прыметнік: квадратны. К. корань.
Квадратны
прыметнік
1. гл. квадрат.

2. Які мае форму квадрата або падобны на квадрат. Квадратная табурэтка. К. двор.
Квадратура
назоўнік | жаночы род
У матэматыцы: вылічэнне плошчы або паверхні фігуры. Квадратура круга — 1) невырашальная задача ператварэння круга ў роўнавялікі квадрат; 2) наогул невырашальная задача.
Квадрыга
назоўнік | жаночы род
Двухколавая антычная калясніца, запрэжаная чацвёркай у адзін рад.
Квадрыльён
назоўнік | мужчынскі род
Назва ліку ў выглядзе адзінкі з пятнаццаццю нулямі, а ў некаторых краінах — з дваццаццю нулямі. || прыметнік: квадрыльённы.
Квазі
прыстаўка
Першая частка складаных слоў — тое, што і ілжэ... (у 1, 2 і 4 знач.), напр. квазіактыўны, квазівучоны, квазікласічны, квазімагнітны, квазінавуковы, квазіполюс, квазісапраўдны, квазіспецыяліст; квазізорка, квазіімпульс, квазічасціца.
Квакаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пра лягушак: утвараць гукі, падобныя на «ква-ква». || аднакратны дзеяслоў: квакнуць. || назоўнік: кваканне.
Квакер
назоўнік | мужчынскі род
Паслядоўнік адной з пратэстанцкіх рэлігійных сектаў, якая адвяргае царкоўныя абрады (у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах). || прыметнік: квакерскі.
Квакша
назоўнік | жаночы род
Дрэвавая лягушка.
2009–2019. Беларусь, Менск.