РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4
Кеглі
назоўнік | жаночы род
Драўляныя або пластмасавыя слупкі, якія ставяцца ў рад і збіваюцца шаром з пэўнай адлегласці, а таксама (мн.) сама гульня з гэтымі слупкамі. || прыметнік: кегельны.
Кедр
назоўнік | мужчынскі род
1. Хвойнае вечназялёнае дрэва. Гімалайскі к.

2. Драўніна гэтага дрэва. || прыметнік: кедравы. Кедравыя арэхі.
Кедраўка
назоўнік | жаночы род
Лясная птушка сямейства хваёвых.
Кедрач
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і кедроўнік (у 2 знач.).
Кедроўнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Хмызняк або невялікае дрэва сямейства сасновых.

2. зборны назоўнік: Лес з кедравых дрэў.
Кеды
назоўнік | мужчынскі род
Спартыўны абутак з матэрыі на мяккіх рабрыстых гумавых падэшвах. || прыметнік: кедавы.
Кейф (кайф)
назоўнік | мужчынскі род | жартаўлівае
Прыемнае гультайства і адпачынак.
Кейфаваць (кайфаваць)
дзеяслоў | жартаўлівае | незакончанае трыванне
Упадаць у кейф (кайф), аддавацца кейфу (кайфу).
Кекс
назоўнік | мужчынскі род
Кандытарскі выраб са здобнага цеста пераважна з разынкамі або карынкай. || прыметнік: кексавы.
Келейны
прыметнік
1. гл. келля.

2. пераноснае значэнне: Тайны, сакрэтны, скрыты ад іншых. Келейныя справы. Вырашаць пытанне келейна (прыслоўе). || назоўнік: келейнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.