РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Клаака
назоўнік | жаночы род
1. Падземны канал для сцёку нечыстот.

2. пераноснае значэнне: Пра вельмі нізкае і бруднае ў маральных адносінах асяроддзе.

3. Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых; спецыяльны тэрмін). || прыметнік: клаакальны і клаачны.
Клабук
назоўнік | мужчынскі род
Высокі галаўны ўбор з пакрывалам, які носяць праваслаўныя манахі.
Клавесін
назоўнік | мужчынскі род
Даўнейшы клавішна-струнны музычны інструмент, падобны на фартэп'яна. || прыметнік: клавесінны.
Клавікорды
назоўнік
Даўнейшы ўдарны клавішны музычны інструмент. || прыметнік: клавікордны.
Клавіш (клавіша)
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Пласцінка, удар па якой, націсканне на якую прыводзіць у рух рычагі механізма (раяля, баяна, тэлефоннага апарата, пішучай машынкі і пад.). || прыметнік: клавішны. Клавішныя інструменты.
Клавіятура
назоўнік | жаночы род
Сістэма клавішаў. К. раяля. К. пішучай машынкі. || прыметнік: клавіятурны.
Кладаўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Работнік склада. || жаночы род: кладаўшчыца. || прыметнік: кладаўшчыцкі.
Кладка
назоўнік | жаночы род
1. гл. класці.

2. Частка якой-н. пабудовы — тое, што зложана з цэглы, каменю (спецыяльны тэрмін). Старажытная к.

3. Дошка, жэрдкі або некалькі пален, прыстасаваныя для пераходу цераз рэчку, канаву, гразкае месца і пад., а таксама невялікі драўляны памост на беразе рэчкі для паласкання бялізны, чэрпання вады. Кладка яец — адкладванне яец насякомымі, птушкамі.
Кладоўка
назоўнік | жаночы род
Памяшканне дая захавання прадуктаў харчавання, садавіны, гародніны і пад.
Клады
назоўнік | абласное
Могілкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.