РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3
Кнехт
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Тумба на палубе судна або на прыстані для замацавання троса, каната.
Кніга
назоўнік | жаночы род
1. Друкаванае (даўней таксама рукапіснае) выданне ў выглядзе пераплеценых разам лістоў паперы з якім-н. тэкстам. К. вершаў. К. апавяданняў.

2. Сшытыя разам чыстыя або разлінееныя лісты паперы для якіх-н. запісаў. К. запісаў актаў грамадзянскага стану. К. водгукаў.

3. Адна з некалькіх вялікіх частак літаратурнага твора. Раман у трох кнігах. || памяншальная форма: кніжачка, кніжка і кніжыца. || прыметнік: кніжны. К. кіёск. Кніжная палата.
Кніга
назоўнік | жаночы род
Тое, што і кніжка .
Кніга
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да кніг1 (у 1 знач.), напр. кнігавыдавец, кнігавыдавецтва, кнігавыдача, кнігагандаль; 2) які мае адносіны да кніг (у 2 знач.), напр. кнігавядзенне (у бухгалтэрыі).
Кнігавыдавецтва
назоўнік | ніякі род
Кніжнае выдавецтва. || прыметнік: кнігавыдавецкі.
Кнігагандаль
назоўнік | мужчынскі род
Гандаль кнігамі. || прыметнік: кнігагандлёвы. Кнігагандлёвыя арганізацыі.
Кнігадрукаванне
назоўнік | ніякі род
Друкаванне і выданне кніг. || прыметнік: кнігадрукавальны.
Кнігазнаўства
назоўнік | ніякі род
Навука аб кнізе і кніжнай справе, аб працэсах стварэння, распаўсюджвання і выкарыстання твораў пісьменнасці і друку ў грамадстве. || прыметнік: кнігазнаўчы.
Кнігалюб
назоўнік | мужчынскі род
Любіцель і знавец кніг. || прыметнік: кнігалюбскі.
Кніганоша
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Прадавец кніг уразнос або бібліятэчны работнік, які разносіць кнігі па дамах.
2009–2019. Беларусь, Менск.