РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Кобальт
назоўнік | мужчынскі род
Хімічны элемент, серабрыста-белы метал з чырванаватым адлівам. || прыметнік: кобальтавы. К. сплаў.
Кобза
назоўнік | жаночы род
Старадаўні ўкраінскі струнны шчыпковы музычны інструмент.
Кобра
назоўнік | жаночы род
Ядавітая змяя спякотных краін сямейства аспідаў, з плямамі ніжэй галавы.
Ковы
назоўнік
Тое, што і аковы (ужыв. ў паэзіі).
Код
назоўнік | мужчынскі род
Сістэма ўмоўных абазначэнняў, сігналаў, якія перадаюць інфармацыю. Тэлеграфны к. Лічбавы к. Генетычны код (спецыяльны тэрмін) — паслядоўнасць размяшчэння матэрыяльных носьбітаў спадчыннасці (генаў), якая перадаецца ад пакалення да пакалення. || прыметнік: кодавы.
Кодла
назоўнік | ніякі род | размоўнае
1. Гняздо, логава.

2. Вывадак, сям'я, род. Сусед прыехаў з усім сваім кодлам. Варожае к. (пераноснае значэнне: ворагі; пагардлівае).
Кодэкс
назоўнік | мужчынскі род
1. Звод законаў. Грамадзянскі к.

2. пераноснае значэнне, чаго або які. Сукупнасць асноўных правіл, пераконанняў (кніжнае). Маральны к. будаўнікоў новага грамадства.

3. Старадаўні рукапіс у пераплёце (спецыяльны тэрмін). Пергаментны к.
Кожны
прыметнік | займеннік
Усякі, адзін з усіх, узяты асобна. К. год. Кожныя дзве гадзіны. На к. дзень (для паўсядзённага ўжытку). Кожнаму не патрапіш сказаць (назоўнік). К. так паступіць (назоўнік).
Козагадовец
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне козагадоўлі.
Козагадоўля
назоўнік | жаночы род
Развядзенне коз як галіна жывёлагадоўлі. || прыметнік: козагадоўчы.
2009–2019. Беларусь, Менск.