РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 34
Краб
назоўнік | мужчынскі род
1. Род марскога рака з дзесяццю нагамі.

2. множны лік: Кансервы з мяса гэтай жывёліны.

3. Эмблема на форменнай фуражцы маракоў (размоўнае). || прыметнік: крабавы. К. промысел.
Крабалоў
назоўнік | мужчынскі род
1. Лавец крабаў.

2. Судна для лоўлі крабаў, а таксама плывучы завод, які апрацоўвае і кансервуе крабаў. || прыметнік: крабалоўны.
Кравец
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па шыццю адзення, пераважна мужчынскага. || прыметнік: кравецкі.
Крагі
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Скураныя накладныя халявы з засцежкамі.

2. Раструбы ў пальчатках.
Крадзены
прыметнік
Здабыты крадзяжом. Крадзенае дабро. Скупшчык крадзенага (назоўнік).
Крадком
прыслоўе
Скрытна, крадучыся, незаўважна для іншых.
Крадучыся
прыслоўе
Употай, тайна, скрытна. Увайсці ў хату к.
Краёвы
прыметнік | устарэлае
1. гл. край1.

2. Які адлюстроўвае дыялектныя асаблівасці пэўнага рэгіёну. Віцебскі к. слоўнік.
Краж
назоўнік | мужчынскі род
1. Ланцуг невысокіх гор. Лясісты к.

2. Кароткі абрубак тоўстага бервяна. Дубовы к.
Краіна
назоўнік | жаночы род
1. Мясцовасць, тэрыторыя, край (у 2 знач.). Горная к. Цёплыя краіны.

2. Дзяржава. Капіталістычная к.
2009–2019. Беларусь, Менск.