РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1
Ксенафобія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Хваравіты, навязлівы страх перад незнаёмымі асобамі.

2. Нянавісць, нецярпімасць да чаго-н. чужога, незнаёмага, замежнага.
Ксенон
назоўнік | мужчынскі род
Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які прымяняецца ў моцных асвятляльных прыборах. || прыметнік: ксенонавы. Ксенонавая трубка.
Ксераграфія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Адзін са спосабаў электраграфавання — атрыманне копій розных адлюстраванняў (дакументаў, тэкстаў). || прыметнік: ксераграфічны.
Ксеракс
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і ксераграфія (спецыяльны тэрмін).

2. Устройства для ксераграфічнага электраграфавання.

3. Адлюстраванне, атрыманае пры дапамозе такога ўстройства, ксераграфічная копія (ксеракопія) (размоўнае). || прыметнік: ксераксны.
Ксераформ
назоўнік | мужчынскі род
Жоўты парашок, вяжучы і антысептычны сродак вонкавага прымянення. || прыметнік: ксераформны.
Ксёндз
назоўнік | мужчынскі род
Польскі каталіцкі святар.
Ксілаграфія
назоўнік | жаночы род
Гравіраванне на дрэве, а таксама сама гравюра на дрэве або адбітак з такой гравюры. || прыметнік: ксілаграфічны.
Ксілафон
назоўнік | мужчынскі род
Музычны інструмент, што складаецца з драўляных брусочкаў, па якіх удараюць драўлянымі малаточкамі. || прыметнік: ксілафонны.
2009–2019. Беларусь, Менск.