РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 24
Ку-клукс-клан
назоўнік | мужчынскі род
Тэрарыстычная расісцкая арганізацыя ў ЗША. || прыметнік: куклукс-кланаўскі.
Куб
назоўнік | мужчынскі род
1, Геаметрычнае цела — правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты.

2. У матэматыцы: здабытак ад множання якога-н. ліку на самога сябе двойчы, трэцяя ступень ліку. Восем — гэта к. двух.

3. У матэматыцы: паказчык ступені, роўны тром. Два ў кубе.

4. Кубічны метр як мера аб'ёму (размоўнае). К. дроў.
Куб
назоўнік | мужчынскі род
Пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці. Перагонны к. || прыметнік: кубавы.
Кубавая
назоўнік | жаночы род
Памяшканне, дзе знаходзіцца кіпяцільны куб.
Кубавы
прыметнік
Сіні, з густым яркім адценнем. Кубавая фарба. К. колер.
Кубак
назоўнік | мужчынскі род
1. Невялікая, звычайна з ручкай, пасудзіна з гліны ці фарфору для піцця. Разбіць к.

2. Спартыўны прыз з каштоўнага матэрыялу, пгго ўручаецца пераможцу ў спартыўных спаборніцтвах. Пераходны к. || прыметнік: кубкавы. К. матч.
Кубаметр
назоўнік | мужчынскі род
Кубічны метр. Купіць к. дроў.
Кубанка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Шапка кубанскіх казакоў з плоскім верхам.
Кубанка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Сорт пшаніцы.
Кубатура
назоўнік | жаночы род
1. У матэматыцы: вылічэнне аб'ёму цела.

2. Аб'ём чаго-н., выражаны ў кубічных адзінках. К. глядзельнай залы. || прыметнік: кубатурны.
2009–2019. Беларусь, Менск.