РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 253
Казачнік
назоўнік | мужчынскі род
Складальнік або расказчык казак (у 1 знач.). || жаночы род: казачніца.
Казачны
прыметнік
1. гл. казка.

2. пераноснае значэнне: Незвычайны, дзівосны, цудоўны, небывалы. К. куточак. Казачная цана. || назоўнік: казачнасць.
Казачок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. казак .

2. У рускіх дваран, памешчыкаў: хлопчык-слуга.
Казачок
назоўнік | мужчынскі род
Народны танец з паступова нарастаючым рытмам, а таксама музыка да гэтага танца.
Казеін
назоўнік | мужчынскі род
Бялковае клейкае рэчыва, якое ўтвараецца пры стварожванні малака. || прыметнік: казеінавы. К. клей.
Казеліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Казеліць зрэнкі (вочы) — скасавурыўшыся, пільна ўглядацца ў каго-, што-н.
Каземат
назоўнік | мужчынскі род
1. Абарончае збудаванне для ўкрыцця ад бомб і снарадаў праціўніка, захоўвання баепрыпасаў і пад., раней — браніраванае памяшканне на караблях (спецыяльны тэрмін).

2. Адзіночная камера ў крэпасці, турме для трымання зняволеных. || прыметнік: казематны.
Казёл
назоўнік | мужчынскі род
1. Дзікая млекакормячая жывёліна сямейства пустарогіх, якая водзіцца звычайна ў гарах. Сібірскі к.

2. Самец дамашняй казы. Як з казла малака (няма ніякай карысці). Пусціць казла ў агарод (дапусціць каго-н. туды, дзе ён хоча мець выгаду; размоўнае іранічны сэнс).

3. Від бабкі, якая складаецца з некалькіх снапоў ячменю або аўса, пастаўленых так, пгго каласы схаваны ўнутр (размоўнае).

4. Гімнастычны снарад у выглядзе кароткага, абабітага скурай бруса на чатырох высокіх ножках. Скакаць цераз казла.

5. Назва гульні ў карты, даміно (размоўнае). Забіваць казла.

6. Легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці (размоўнае). Туды толькі на казле праедзеш. || памяшальная форма: козлік. || прыметнік: казліны. Казліная барада (вузкая і доўгая).
Казённы
прыметнік
1. Які мае адносіны да казны (у 1 знач.), дзяржаўны (устарэлае). Казённая маёмасць.

2. пераноснае значэнне: Бюракратычны, фармальны (неадабральнае). Казённыя адносіны. Казённая палата — у царскай Расіі: губернская ўстанова па падатках. Казённая частка (спецыяльны тэрмін) — задняя частка агнястрэльнай зброі, з якой яна зараджаецца. || назоўнік: казённасць.
Казіно
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Ігральны дом або рэстаран з эстрадай.
2009–2019. Беларусь, Менск.