РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 253
Казуістыка
назоўнік | жаночы род | кніжнае
1. Падвядзенне прыватных выпадкаў пад агульную догму як прыём сярэдневяковай схаластыкі і багаслоўя.

2. пераноснае значэнне: Уменне адстойваць заблытаныя або фальшывыя палажэнні. || прыметнік: казуістычны.
Казуля
назоўнік | жаночы род
Парнакапытная жывёліна сямейства аленевых; дзікая каза. || прыметнік: казулін.
Казуляня (казулянё)
назоўнік | ніякі род
Дзіцяня казулі.
Казус
назоўнік | мужчынскі род
Складаны, заблытаны выпадак. || прыметнік: казусны.
Казыраць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Хадзіць з казырнай карты.

2. пераноснае значэнне: Выстаўляць што-н. як сваю перавагу, выхваляцца. || аднакратны дзеяслоў: казырнуць.
Казыраць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Вітаць па-ваеннаму, прыкладваючы руку да казырка. || аднакратны дзеяслоў: казырнуць.
Казырок
назоўнік | мужчынскі род
1. Цвёрдая частка ў галаўным уборы, якая выступае над ілбом. Браць (узяць) пад к. (аддаць чэсць па-ваеннаму, прыклаўшы руку да казырка).

2. Невялікі навес над чым-н. || прыметнік: казырковы.
Казытаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выклікаць лёгкае нервовае раздражненне, датыкаючыся да скуры. К. пяты.

2. безасабовая форма: Пра раздражненне ў горле, носе. У горле казыча.

3. пераноснае значэнне: Прыемна ўзбуджаць. К. гонар. || закончанае трыванне: паказытаць. || назоўнік: казытанне і козыт.
Казытлівы
прыметнік
1. Адчувальны да козыту. Казытлівае месца.

2. Які казыча, выклікае козыт. К. халадок расплываецца па целе.
Казярог
назоўнік | мужчынскі род
Дзікі горны казёл з вялікімі рагамі.
2009–2019. Беларусь, Менск.