РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 253
Каардынаваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Узгадніць (узгадняць), устанавіць (устанаўліваць) мэтазгодныя суадносіны паміж якімі-н. дзеяннямі, з'явамі. К. дзейнасць тэхнічных устаноў. || закончанае трыванне: скаардынаваць. || назоўнік: каардынаванне і каардынацыя. || прыметнік: каардынацыйны. К. цэнтр.
Каардыната
назоўнік | жаночы род
1. Адна з велічынь, якая вызначае месцазнаходжанне пункта на плоскасці або ў прасторы (спецыяльны тэрмін). Геаграфічныя каардынаты.

2. пераноснае значэнне, Звесткі пра месцазнаходжанне або месцапражыванне каго-н. (размоўнае). Напішы мне свае к. || прыметнік: каардынатны.
Каардынатар
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Асоба, якая ажыццяўляе каардынацыю чаго-н.
Каб
злучнік
1. Далучае да галоўнага пабочны сказ з мэтавым або паясняльным значэннем. Трэба чытаць больш выразна, каб усім было зразумела. Спяшаюся, каб не спазніцца на поезд.

2. умоўны. Далучае даданы сказ, які паведамляе пра ўмовы здзяйснення чаго-н. Каб ён змог, то зрабіў бы сам. Пе прыехаў бы, каб не было патрэбы.

3. Уводзіць пабочныя і ўстаўныя словазлучэнні і сказы. А я, каб ты ведала, заўтра паеду ў камандзіроўку.
Каб
часціца
1. Ужыв. пры выказванні скаргі, праклёну, пажадання (звычайна ў пачатку простых сказаў). К. такіх вылюдкаў зямля не насіла! 2, Ужыв. пры выказванні сумнення ў магчымасці чаго-н. К. толькі адна гэта бяда.
Кабала
назоўнік | жаночы род
1. У старажытнай і сярэдневяковай Русі: даўгавое абавязацельства, якое ставіла пазычальніка ў асабістую маёмасную залежнасць ад пазыкадаўца, а таксама сама гэта залежнасць.

2. пераноснае значэнне: Поўная залежнасць ад каго-н. Селянін быў у кабале ў памешчыка.
Кабалістыка
назоўнік | жаночы род
1. Сярэдневяковая містычная плынь у іудаізме, якая прымяняла магічныя рытуалы і варажбу.

2. пераноснае значэнне: Штосьці незразумелае, заблытанае, поўнае загадкавай сілы (кніжнае іранічны сэнс). || прыметнік: кябалістычны.
Кабальны
прыметнік
1. Які мае адносіны да кабалы (у 1 знач.), знаходзіцца ў кабале (у 2 знач.). Кабальная залежнасць.

2. пераноснае значэнне: Які з'яўляецца кабалой (у 2 знач.), вельмі цяжкі. Кабальныя ўмовы.
Кабан
назоўнік | мужчынскі род
1. Самец свінні, кныр.

2. Дзікая свіння, дзік. || памяншальная форма: кабанчык.
Кабаніна
назоўнік | жаночы род
Мяса кабана. Воўк да кабаніны вельмі ласы.
2009–2019. Беларусь, Менск.