РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 253
Калаціцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Дрыжаць, хістацца, трэсціся. Сцены калоцяцца ад выбухаў. К. ад страху (сутаргава ўздрыгваць). Лісце калоціцца. Сэрца моцна калоціцца (б'ецца).

2. Сварыцца, біцца (размоўнае).

3. пераноснае значэнне: Непакоіцца, хвалявацца за каго-, што-н., клапаціцца аб кім-н., ашчадна расходаваць. К. за сваё дабро.
Калаціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выклікаць дрыжанне чаго-н., хістаць, трэсці. Выбухі гармат калацілі горад. К. антонаўкі (трасучы, выклікаць ападанне пладоў).

2. каго (што). Выклікаць дрыжыкі (пра страх, ліхаманку, холад і пад.). Мяне калоціць (безасабовая форма). 3, каго-што і без дапаўнення. Рабіць вобыск (размоўнае). 4. Гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай (размоўнае). К. зацірку. 5. пераноснае значэнне: Выклікаць непрыемнае пачуццё. Гэта несправядлівасць калоціць мяне. 6. Абіваць, акалочваць снапы. К. снапы жыта.
Калаццё
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Рэзкі колючы боль у баку; колікі.
Калач
назоўнік | мужчынскі род
Пшанічны хлеб, выпечаны ў выглядзе замка з дужкай. 0 Цёрты калач (размоўнае) — пра вельмі вопытнага чалавека. || прыметнік: калачны.
Калашмаціць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Кудлаціць, тармасіць, моцна тузаць. К. ніткі. Свінні калашмацілі снапы.

2. Біць. Хлапчукі калашмацілі адзін аднаго. || закончанае трыванне: адкалашмаціць.
Калашына
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і калоша.
Калгас
назоўнік | мужчынскі род
Аб'яднанне сялян для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі на аснове абагуленых сродкаў вытворчасці (са скарачэння слоў: калектыўная гаспадарка). Усім калгасам выехалі на жніво. || прыметнік: калгасны.
Калгаснік
назоўнік | мужчынскі род
Селянін — член калгаса. || жаночы род: калгасніца.
Калготкі
назоўнік
Трыкатажны выраб у выглядзе панчох, вывязаных разам са штанамі. Дзіцячыя, жаночыя к. || прыметнік: калготачны.
Калдобіна
назоўнік | жаночы род
Выбоіна, яма на дарозе; паглыбленне або ўпадзіна на дне вадаёма.
2009–2019. Беларусь, Менск.