РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 253
Калека
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Знявечаны, пакалечаны чалавек.
Калектар
назоўнік | мужчынскі род
1. Установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго-н. па падведамасных яму арганізацыях. Бібліятэчны к. 2, Шырокая труба ці канал для адводу вадкасцей або газаў (спецыяльны тэрмін). 3. Частка генератара пастаяннага току, якая служыць для ператварэння пераменнага току ў пастаянны (спецыяльны тэрмін). 4. Рабочы геалагічнай партыі, які збірае і захоўвае ўзоры горных парод. 5. Падземная галерэя для ўкладкі кабеляў (спецыяльны тэрмін). Кабельны к. || прыметнік: калектарны.
Калектывізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Правесці (праводзіць) калектывізацыю. К. сельскую гаспадарку.
Калектывізацыя
назоўнік | жаночы род
Аб'яднанне аднаасобных гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі. К. сельскай гаспадаркі.
Калектывізм
назоўнік | мужчынскі род
Супольнасць, калектыўны пачатак як прынцып грамадскага жыцця і дзейнасці людзей, супрацьлеглы індывідуалізму. Дух калектывізму. || прыметнік: калектывісцкі.
Калектывіст
назоўнік | мужчынскі род
Прыхільнік калектывізму. || жаночы род: калектывістка. || прыметнік: калектывісцкі.
Калектыў
назоўнік | мужчынскі род
Група людзей, аб'яднаных агульнай работай, вучобай, агульнымі інтарэсамі. Рабочы к. К. інстытута.
Калектыўны
прыметнік
1. Уласцівы калектыву, заснаваны на супольнасці працы, інтарэсаў. К. дух.

2. Агульны, сумесны, які выконваецца калектывам. Калектыўная гаспадарка.

3. Прызначаны для калектыву. Калектыўнае забеспячэнне. || назоўнік: калектыўнасць.
Калекцыя
назоўнік | жаночы род
Сістэматызаваны набор аднародных прадметаў. К. мінералаў. || прыметнік: калекцыйны.
Калекцыянер
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца калекцыяніраваннем. || жаночы род: калекцыянерка. || прыметнік: калекцыянерскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.