РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 253
Калекцыяніраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Збіраць калекцыю. К. манеты. || назоўнік: калекцыянерства і калекцыяніраванне.
Калена
назоўнік | ніякі род
1. Сустаў, які злучае бядровую і галёначную косці; месца згібу нагі. Сагнуць нагу ў калене. Мора па к. каму-н. (пераноснае значэнне: нічога не страшна, усё ніпачым).

2. Нага ад каленнага сустава да таза. Узяць дзіця на калені.

3. Асобнае звяно, адрэзак у складзе чаго-н., які з'яўляецца злучэннем такіх жа адрэзкаў. К. бамбука. К. жалезнай трубы.

4. Частка чаго-н. непрамога, сагнутага ад аднаго павароту да другога. К. дарогі. К. ракі.

5. У музычным творы: асобная частка, закончаны матыў. Салавей заспяваў на сем кален.

6. пераноснае значэнне: У танцы: асобны прыём, фігура з эфектам. Кадрыля на шаснаццаць кален. Пакаленне ў радаслоўнай. || памяншальная форма: каленца. || прыметнік: каленны. К сустаў.
Календула
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што і наготкі.

2. Лекавы прэпарат з гэтай расліны. Раствор календулы. Мазь к.
Каленкор
назоўнік | мужчынскі род
Баваўняная, моцна праклееная тканіна аднаколернай афарбоўкі. Іншы каленкор (размоўнае) — зусім другая справа, іншая размова. || прыметнік: каленкоравы.
Каленца
назоўнік | ніякі род
1. гл. калена.

2. Асобнае сучляненне ў сцёблах злакавых, а таксама ў ствалах некаторых раслін.
Каленчаты
прыметнік
Які складаецца з кален (у 3 знач.). К. вал. Каленчатае сцябло.
Калесаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Даўней: пакараць (караць) смерцю на спецыяльным коле. || назоўнік: калесаванне.
Калецтва
назоўнік | ніякі род
1. Пашкоджанне арганізма, якое робіць цяжкім або немагчымым яго нармальнае функцыяніраванне. Атрымаць цяжкае к. Псіхалагічнае к. (пераноснае значэнне: псіхічны стан арганізма з такім пашкоджаннем).

2. Знявечанне, цяжкае фізічнае пашкоджанне канечнасцей.
Калець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Мерзнуць, зябнуць. К. на марозе.
Калечыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіць калекам (калекай). Вайна калечыць людзей.

2. пераноснае значэнне: Псаваць, знявечваць маральна, рабіць непаўнацэнным. К. душу. Нельга к. характар дзяцей. || закончанае трыванне: скалечыць і пакалечыць. || зваротны стан: калечыцца. || закончанае трыванне: скалечыцца і пакалечыцца.
2009–2019. Беларусь, Менск.