РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 253
Калёквіум
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Гутарка выкладчыка са студэнтамі з мэтай выяўлення іх ведаў. Правесці к.

2. Навуковая канферэнцыя з абмеркаваннем дакладаў на пэўную тэму. К. вірусолагаў.
Калёсы
назоўнік | мужчынскі род
Конная чатырохколая гаспадарчая павозка. Запрэгчы каня ў к. || прыметнік: калёсны.
Калі
злучнік | прыслоўе
1. прыслоўе: пытальнае. У які час? Калі ж вы прыйдзеце? Калі гэта будзе?

2. прыслоўе: неазнач. Калі-небудзь. Ці чуў ты к. такое?

3. прыслоўе: неазнач. У няпэўны будучы час. Заходзь к. да нас.

4. прыслоўе: азнач. Ужыв. як абстрактнае абазначэнне часу (звычайна ў спалуч. з часціца «вось»). Вось к. мне трэба было вярнуцца.

5. злучнік: часавы. Ужыв. у пачатку даданага сказа і выражае: а) частковае або поўнае супадзенне ў часе дзеяння галоўнага і даданага сказаў; у той час як. К. ўзышло сонца, мы ўжо былі дома; б) паслядоўнасць дзеяння; пасля таго як. Я надта перапужалася, к. пачула такое; в) паўтаральнасць дзеяння (часта са словамі «заўсёды», «кожны раз» і інш.). Мы заўсёды рады, к. вы прыязджалі да нас.

6. злучнік: умоўны. Выражае рэальную ўмову здзяйснення, існавання чаго-н. А. працаваць, дык працаваць. К. глянеш з пагорка, то ўсё ўбачыш як на далоні.
Калі-небудзь
прыслоўе
У які-небудзь няпэўны час. Зайдзі к.
Калі-нікалі
прыслоўе
Зрэдку, час ад часу. К. наведвае.
Калібр
назоўнік | мужчынскі род
1. Дакладны размер якога-н. вырабу, прадмета.

2. Дыяметр канала ствала агнястрэльнай зброі. Снарад вялікага калібру.

3. пераноснае значэнне: Пра форму, велічыню, якасць чаго-н. Людзі рознага калібру.

4. Вымяральны інструмент для праверкі размераў, формы і ўзаемнага размяшчэння частак вырабу (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: калібравы.
Калібраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Правяраш. або ўдакладняць калібр (у 1 знач.). К. дрот.

2. Правяраць дзяленні якога-н. вымяральнага прыбора. К. тэрмометр. || назоўнік: калібраванне і каліброўка.
Калібры
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | нескланяльнае
Надзвычайна маленькая птушка з яркім апярэннем, водзіцца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.
Каліва
назоўнік | ніякі род
1. Асобна ўзятая расліна, сцябліна, саломіна і пад. К. пшаніцы.

2. Самая малая колькасць чаго-н. К. солі. З. у знач. прыслоўе: Крыху (размоўнае). Да апошняга каліва (размоўнае) — усё, цалкам. Ні каліва (размоўнае) — ніколькі, ані. || памяншальная форма: каліўца. || прыметнік: каліўны.
Каліграф
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які піша прыгожа і разборліва.
2009–2019. Беларусь, Менск.