РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 253
Каліграфія
назоўнік | жаночы род
Майстэрства пісаць прыгожа і разборліва. || прыметнік: каліграфічны. К. почырк.
Калідор
назоўнік | мужчынскі род
1. Праход, які злучае асобныя часткі кватэры, будынка.

2. пераноснае значэнне: Вузкая, доўгая прастора, якая злучае сабой што-н., праход. Горны к. Паветраны к. (паласа пралёту для самалётаў). || прыметнік: калідорны. Калідорная сістэма.
Калідорны
назоўнік | мужчынскі род
Работнік гасцініцы, які абслугоўвае некалькі нумароў. || жаночы род: калідорная.
Калізія
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Сутыкненне якіх-н. процілеглых сіл, інтарэсаў, імкненняў. || прыметнік: калізійны.
Калій
назоўнік | мужчынскі род
Хімічны элемент, мяккі метал серабрыста-белага колеру. || прыметнік: каліевы і калійны. Каліевыя солі. Калійныя ўгнаенні.
Каліка
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
У народным эпасе: вандроўны старац, пераважна сляпы, які спявае духоўныя вершы і збірае міласціну.
Каліна
назоўнік | жаночы род
Кустовая расліна сямейства бружмелевых з белымі кветкамі і чырвонымі горкімі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны. || прыметнік: калінавы.
Каліннік
назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік
Зараснік каліны.
Калісьці
прыслоўе
Некалі ў мінулым, даўней. К. яны часта сустракаліся.
Каліт
назоўнік | мужчынскі род
Запаленне тоўстай кішкі. || прыметнік: калітны.
2009–2019. Беларусь, Менск.