РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 253
Кабарга
назоўнік | жаночы род
Сібірская і азіяцкая бязрогая горная жывёліна сямейства аленевых. || прыметнік: кабарговы.
Кабардзінцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае карэннае насельніцтва Кабарды, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: кабардзінка. || прыметнік: кабардзінскі.
Кабарэ
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Невялікі рэстаран з эстрадай.
Кабатаж
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Суднаходства паміж партамі аднаго мора або адной дзяржавы. Малы к. (у межах аднаго мора). Вялікі к. (паміж партамі розных мораў). || прыметнік: кабатажны.
Кабачок
назоўнік | мужчынскі род
Аднагадовая агародная расліна сямейства гарбузовых з белымі прадаўгаватымі пладамі, а таксама плод гэтай расліны. || прыметнік: кабачковы.
Кабель
назоўнік | мужчынскі род
Адзін або некалькі герметычна ізаляваных правадоў, якія ўжываюцца для перадачы на адлегласць электраэнергіі або электрычных сігналаў. Тэлефонны к. || прыметнік: кабельны.
Кабельтаў
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Марская мера даўжыні, роўная 185,2 м. || прыметнік: кабельтавы.
Кабета
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Сталая замужняя жанчына.
Кабеціна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і кабета.
Кабзар
назоўнік | мужчынскі род
Украінскі народны спявак, які акампаніруе сабе на кобзе. || прыметнік: кабзарскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.