РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3
Лёгачнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Урач — спецыяліст па лёгачных хваробах.

2. Лёгачны хворы. || жаночы род: лёгачніца.
Лёгка
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. лёгкі, напр. лёгкапранікальны, лёгкарастваральны.
Лёгкаатлет
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен, які займаецца лёгкай атлетыкай. || жаночы род: лёгкаатлетка.
Лёгкаатлетычны
прыметнік
Які мае адносіны да лёгкай атлетыкі. Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы.
Лёгкі
прыметнік
1. Які мае невялікі цяжар, мала важыць. Лёгкая сумка.

2. Які выконваецца, дасягаецца, пераадольваецца без вялікай працы, намагання. Лёгкая праца. Лёгкая задача. Лёгкая дарога. Лёгка (прыслоўе) сяброў знайсці, ды цяжка захаваць (прыказка).

3. Нязначны, невялікі, слабы (па велічыні, сіле, ступені праяўлення); малапрыметны. Л. ветрык. Л. дотык. Лёгкая ўсмешка.

4. Пазбаўлены грузнасці. Лёгкія крокі. Лёгкая вада (хуткая, бясшумная і плаўная).

5. Не напружаны. Лёгкае дыханне. Хвораму стала лёгка (у знач. выказнік:) дыхаць. Л. сон.

6. Не суровы. Лёгкае пакаранне.

7. Пра хваравіты, фізіялагічны стан: не небяспечны, не сур'ёзны. Лёгкія роды. Лёгкая форма хваробы.

8. Ужыўчывы, памяркоўны. Л. чалавек. Л. характар.

9. Легкадумны, неглыбокі, несур'ёзны. Лёгкія адносіны да жыцця. 10. Які не мае цяжкага ўзбраення, рухомы. Лёгкія танкі. Лёгкая прамысловасць — галіна грамадскай вытворчасці, якая займаецца вырабам прадметаў шырокага спажывання. З лёгкай рукі чыёй (размоўнае) — пра чыё-н. удалае пачынанне, прыклад. Лёгкая рука ў каго — пра таго, хто прыносіць шчасце, удачу. Лёгкі на ўспамін хто (размоўнае) — пра таго, хто з'ўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць, думаюць. Лёгкі на язык (размоўнае) — гаваркі, які любіць многа гаварыць. Лёгкі хлеб (размоўнае) — пра лёгкую працу, без клопатаў, турбот. Лёгка выкруціцца (размоўнае) — нямнога сіраціць. Лёгка сказаць (размоўнае) — ужыв. тады, калі вельмі цяжка або немагчыма выканаць што-н. || назоўнік: лёгкасць.
Лёгкія
назоўнік | ніякі род
Орган дыхання ў чалавека і пазваночных жывёл. Запаленне лёгкіх. || прыметнік: лёгачны.
Лёд
назоўнік | мужчынскі род
Вада, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан. Палярныя льды. 0 Біцца як рыба аб лёд (размоўнае) — жыць у бядзе, дарэмна дабіваючыся лепшага. Лёд крануўся (размоўнае) — пра пачатак якога-н. дзеяння, руху. || памяншальная форма: лядок. || прыметнік: ледзяны.
Лёда
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, якая пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад і ўжыв. са знач.: 1) які мае адносіны да лёду, напр. лёдагенератар, лёдазасцярога, лёдазабеспячэнне, лёдаўтварэнне; 2) які ўтрымлівае лёд, напр. лёдагрунтавы.
Лёк
назоўнік | мужчынскі род
Селядзечны расол. Мачаць хлеб У л.
Лён
назоўнік | мужчынскі род
1. Травяністая расліна, са сцяблоў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей. Цвітуць ільны.

2. Валакно, якое вырабляецца са сцёблаў гэтай расліны. Прасці л., памяншальная формаласк. лянок, -нку, м. || прыметнік: ільняны і льняны.
2009–2019. Беларусь, Менск.