РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19
Ліберал
назоўнік | мужчынскі род
1. Прыхільнік лібералізму (у 1 знач.).

2. Член ліберальнай партыі.

3. Чалавек, які ліберальнічае. || жаночы род: лібералка.
Лібералізм
назоўнік | мужчынскі род
1. Ідэалагічная і палітычная плынь, якая аб'ядноўвае прыхільнікаў дэмакратычных свабод і свабоды прадпрымальніцтва.

2. Празмерная паблажлівасць, памяркоўнасць, шкоднае патуранне. Гнілы л. || прыметнік: лібералісцкі.
Ліберальнічаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Праяўляць лібералізм (у 2 знач.) у адносінах да каго-н. Няма чаго л. з гультаямі.
Ліберальны
прыметнік
1. Які мае адносіны да лібералізму (у 1 знач.). Ліберальная партыя.

2. Які праяўляе лібералізм (у 2 знач.). Л. падыход да чаго-н. || назоўнік: ліберальнасць.
Лібрэта
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
1. Слоўны тэкст тэатралізаванага музычна-вакальнага твора. Л. оперы.

2. Кароткі пераказ зместу оперы, балета, п'есы.

3. План сцэнарыя (спецыяльны тэрмін).
Лібрэтыст
назоўнік | мужчынскі род
Аўтар лібрэта. || жаночы род: лібрэтыстка. || прыметнік: лібрэтысцкі.
Ліванцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Лівана. || жаночы род: ліванка. || прыметнік: ліванскі.
Лівень
назоўнік | мужчынскі род
Моцны, праліўны дождж. Вясенні л. || прыметнік: ліўневы.
Лівер
назоўнік | мужчынскі род
Прадукт з печані, лёгкага, сэрца, селязёнкі забойнай жывёлы. || прыметнік: ліверны. Ліверная каўбаса.
Ліга
назоўнік | жаночы род
1. Саюз, аб'яднанне асоб, арганізацый, дзяржаў. Ліга Нацый (міжнародная арганізацыя ў 1919— 1946 гг.).

2. У спорце: група каманд, прыкладна роўных па майстэрству, якія спаборнічаюць паміж сабой. Каманда вышэйшай лігі.
2009–2019. Беларусь, Менск.