РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Леапард
назоўнік | мужчынскі род
Буйны драпежнік сямейства кашэчых з плямістай шэрсцю. || прыметнік: леапардавы.
Лебедзь
назоўнік | мужчынскі род
Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай выгнутай шыяй. Чорны л. Л. ляціць к снегу, а гусь — к дажджу (прыказка). || прыметнік: лебядзіны. Л. пух. Лебядзіная песня (пераноснае значэнне: апошняе праяўленне таленту).
Лебедзяня (лебедзянё)
назоўнік | ніякі род
Птушаня лебедзя.
Лебяда
назоўнік | жаночы род
Пустазелле. || прыметнік: лебядовы. Сямейства лебядовых (назоўнік).
Лева
прыслоўе
Лева руля! лева на борт! — каманды на караблі, лодцы: паварот налева.
Лева
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. левы, напр. левабаковы, левабярэжны.
Левабярэжжа
назоўнік | ніякі род
Зямельная прастора, што знаходзіцца на левым беразе, прылягае да левага берага. Л. Нёмана.
Левабярэжны
прыметнік
Размешчаны на левым беразе. Левабярэжная раўніна Прыпяці.
Левафланговы
прыметнік
Які знаходзіцца на левым флангу. Л. ўчастак фронту.
Левіяфан
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Пра каго-, што-н., хто (што) здзіўляе сваёй велічынёй, сілай [паводле імя біблейскага марскога страшыдлы ці лятаючага дракона].
2009–2019. Беларусь, Менск.