РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5
Лоб
назоўнік | мужчынскі род
Верхняя частка твару чалавека або морды жывёлы. Адкрыты л. Пусціць (сабе) кулю ў л. (застраліцца). На лбе напісана (адразу відаць, хто ён такі; размоўнае) 0 Лоб у лоб (размоўнае) — насустрач адзін аднаму (ісці, сыходзіцца і пад.). У лоб — 1) з фронту, франтальным ударам. Атакаваць праціўніка ў л. 2) залішне прамалінейна (размоўнае). Спытаць у л. || памяншальная форма: лабок. || прыметнік: лобны. Лобная косць.
Лобзік
назоўнік | мужчынскі род
Тонкая вузкая пілка ў рамцы для выпілоўвання ўзораў. || прыметнік: лобзікавы.
Лобі
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Група прадстаўнікоў эканамічна моцных структур, якія аказваюць уплыў на палітыку дзяржавы. || прыметнік: лабісцкі.
Лобны
прыметнік
Лобнае месца — узвышэнне, з якога ў старажытнасці аб'яўляліся царскія ўказы і на якім адбываліся пакаранні смерцю.
Лог
назоўнік | мужчынскі род
Шырокі доўгі яр з адхоннымі схіламі. Ісці логам. Спусціцца ў л. || памяншальная форма: лажок. || прыметнік: лагавы. Лагавыя травы.
Логава
назоўнік | ніякі род
1. Паглыбленне ў зямлі, якое служыць жыллём зверу. Воўчае л.

2. пераноснае значэнне: Месца размяшчэння варожых сіл (размоўнае). Партызаны нечакана наляцелі на фашысцкае л.

3. пераноснае значэнне: Убогае жыллё; пасцель чалавека, калі яна мае выгляд бярлогі (размоўнае).
Логавішча
назоўнік | ніякі род
1. Тое, што і логава.

2. Месца масавага ляжання марскіх звяроў. Л. цюленяў.
Логік
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па логіцы.
Логіка
назоўнік | жаночы род
1. Навука аб законах і формах мыслення. Дыялектычная л.

2. Ход разважанняў, вывадаў. Выдатная л.

3. Унутраная заканамернасць чаго-н. Л. падзей. || прыметнік: лагічны.
Лодар
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто не хоча працаваць, гультай.
2009–2019. Беларусь, Менск.