РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7
Луб
прыметнік
Валакністая тканка раслін, па якой перамяшчаюцца арганічныя рэчывы (спецыяльны тэрмін).

2. Пласт, кавалак кары ліпы, вяза і іншых ліставых дрэў разам з валакністай унутранай часткай.

3. Валакністая тканка некаторых раслін (лёну, канапель), якая ідзе на выраб пражы. || прыметнік: лубавы, лубяны і лубачны. Лубавае, лубяное валакно. Лубяная, лубачная каробка (зробленая з лубу ў 2 знач.).
Лубачны
прыметнік
1. гл. луб і лубок.

2. Надрукаваны з лубкоў (у 4 знач.). Лубачныя карцінкі. Лубачная літаратура — 1) дарэвалюцыйныя танныя і прымітыўныя па зместу масавыя выданні; 2) прымітыўная літаратура, разлічаная на непатрабавальны густ (неадабральнае).
Лубін
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая расліна сямейства бабовых, якая высяваецца для ўгнаення глебы і на корм жывёле. || прыметнік: лубінавы.
Лубок
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што луб (у 2 знач.).

2. Ручны кораб з лубу. Ісці па ягады з лубкамі.

3. Тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месцы касцявога пералому. Нага ў лубках.

4. Ліпавая дошка, на якой гравіравалася карціна для друкавання, а таксама карціна такога вырабу. Рускі л. || прыметнік: лубковы і лубачны.
Лубянець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Станавіцца цвёрдым, як дуб (у 1 знач.). || закончанае трыванне: залубянець і злубянець.
Лубянка
назоўнік | жаночы род
Ручны кораб з лубу (у 2 знач.), бяросты для захоўвання, пераноскі, упакоўкі чаго-н.
Лубяны
прыметнік
1. гл. луб.

2. Цвёрды, каляны на вобмацак. Лубяная тканіна.

3. Пра расліны, якія маюць валакністую тканку, луб (у 2 і 3 знач.). Лубяныя культуры.
Луг
назоўнік | мужчынскі род
Сенажаць, пераважна заліўная. Уздоўж Нёмана цягнуліся бяскрайнія лугі. Альпійскія лугі (горныя). || памяншальная форма: лужок. || прыметнік: лугавы.
Луг
назоўнік | мужчынскі род
Едкі раствор, прыгатаваны з попелу, залітага варам, які ўжываўся для мыцця бялізны, галавы і інш.; шчолак. || прыметнік: лугавы.
Лугавіна
назоўнік | жаночы род
Невялікі луг сярод іншых угоддзяў. Пасвіць коней на лугавіне. || памяншальная форма: лугавінка. || прыметнік: лугавінны.
2009–2019. Беларусь, Менск.