РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2
Лыгаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Нанізваць якія-н. рэчы на нітку, шнурок, дрот і пад. Л. пацеркі.

2. Начэпліваць вяроўку на рогі, шыю жывёле. Л. валоў. || назоўнік: лыганне.
Лыжаролеры
назоўнік | мужчынскі род
Кароткія лыжы на роліках. || прыметнік: лыжаролерны.
Лыжка
назоўнік | жаночы род
Прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання ежы. Чайная л. Сталовая л. || памяншальная форма: лыжачка. || прыметнік: лыжачны і лыжкавы.
Лыжнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто займаецца лыжным спортам, хадзьбой на лыжах. Атрад лыжнікаў. || жаночы род: лыжніца.
Лыжня
назоўнік | жаночы род
След, пракладзены лыжамі. Свежая л. на снезе.
Лыжы
назоўнік | жаночы род
Плоскія драўляныя палазкі, прымацаваныя да абутку для перамяшчэння па снезе. Хадзіць на лыжах. || прыметнік: лыжны. Л. паход.
Лыка
назоўнік | ніякі род
Луб маладой ліпы і некаторых іншых дрэў у выглядзе вузкіх палос, з якіх плятуць лапці. Драць л. Лапці з лык. Лыка не вяжа хто (размоўнае) — настолькі п'яны, што ледзь можа гаварыць. Не лыкам шыты хто (размоўнае) —разумее, умее не горш за іншых. || памяншальная форма: лычка. || прыметнік: лыкавы.
Лыкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Піць што-н. перарывістымі глыткамі. Кот лыкае малако. || аднакратны дзеяслоў: лыкнуць. || назоўнік: лыканне.
Лынды
Лынды біць (размоўнае) — гультаяваць, бяздзельнічаць; займацца пустымі справамі.
Лыпаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
То адкрываць, то закрываць вочы, маргаць.Лыпаць вачамі — 1) бяссэнсава маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, страху; 2) маўчаць, не ведаючы, што сказаць. || аднакратны дзеяслоў: лыпнуць. || назоўнік: лыпанне.
2009–2019. Беларусь, Менск.