РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6
Люба
прыслоўе
Прыемна, мша. Л. жыць. Л. паслухаць.
Любавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Разглядаць каго-, што-н. з задавальненнем; адчуваць захапленне кім-, чым-н. Л. прыродай. Л. прыгажосцю артысткі. || закончанае трыванне: палюбавацца. || назоўнік: любаванне.
Любасць
назоўнік | жаночы род
1. Пачуццё глыбокай прыхільнасці да каго-, чаго-н„ адданасць каму-, чаму-н.; замілаванне кім-, -чым-н. Л. да роднага краю.

2. у знач. выказніка: Любата. Хлопец — адна л.
Любата
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што люба, што выклікае захапленне прывабнасцю, прыгажосцю.

2. у знач. выказніка: Пра захапленне, зачараванне кім-, чым-н., задавальненне ад каго-, чаго-н. Дзяўчына, проста л.
Любізнік
назоўнік | мужчынскі род
Нагаворнае зелле, якое нібыта здольна прывабіць, прычараваць каханага.
Любімец
назоўнік | мужчынскі род
Той, каго асабліва любяць, кім захапляюцца. Л. публікі. || памяншальная форма: любімчык. || жаночы род: любіміца.
Любімчык
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. любімец.

2. Той, хто карыстаецца чыёй-н. любоўю, апякунствам на шкоду іншым (размоўнае). Л. маці.
Любімы
прыметнік
Які выклікае пачуцце любві, якому аддаецца перавага перад іншымі, асабліва дарагі каму-н. Л. пісьменнік. Любімая справа.
Любіцель
назоўнік | мужчынскі род
1. чаго і з інфінітывам: Чалавек, які мае прыхільнасць да чаго-н. Л. музыкі. Л. пагаварыць.

2. Той, хто займаецца чым-н. не як прафесіянал. Садавод-л. Шафёр-л. || жаночы род: любіцельніца. || прыметнік: любіцельскі. Л. спектакль.
Любіцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Любіць адно аднаго, знаходзіцца ў любоўных адносінах. Яны даўно любяцца.
2009–2019. Беларусь, Менск.