РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Ля
прыназоўнік
Тое, што і каля (у 1 і 2 знач.). Ля барогі стаяў збуцвелы крыж.
Ля
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, што абазначае гэты гук.
Лябёдка
назоўнік | жаночы род
Самка лебедзя.
Лябёдка
назоўнік | жаночы род
Машына для падымання і перамяшчэння грузу. || прыметнік: лябёдачны. Л. канат.
Лявак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | неадабральнае
1. Палітычны дзеяч крайне левых поглядаў.

2. Работнік, які незакокна выкарыстоўвае рабочы час, прылады або прадукт грамадскай працы для асабістай нажывы. || прыметнік: лявацкі. Л. загіб.
Лявацтва
назоўнік | ніякі род
Лявацкая палітыка. || прыметнік: лявацкі.
Лявець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца левым, больш левым у палітычных адносінах. || закончанае трыванне: палявець.
Лявоніха
назоўнік | жаночы род
Беларускі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. Танцуюць імклівую лявоніху.
Лягчаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і пакладаць. || закончанае трыванне: вылегчаць. || назоўнік: лягчанне.
Лягчэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Памяншацца ў вазе, станавіцца больш лёгкім.

2. безасабовая форма, каму і без дапаўнення. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад. Раніцай лягчэе на душы. || закончанае трыванне: палягчэць.
2009–2019. Беларусь, Менск.