РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 88
Лаканічны
прыметнік
1. гл. лаканізм.

2. Які вызначаецца лаканізмам, немнагаслоўны. Л. адказ. || назоўнік: лаканічнасць.
Лакатар
назоўнік | мужчынскі род
Устройства для вызначэння месцазнаходжання розных аб'ектаў. Лазерны л. || прыметнік: лакатарны.
Лакаут
назоўнік | мужчынскі род
Закрыццё прадпрыемства і масавае звальненне рабочых як сродак барацьбы з іх патрабаваннямі.
Лакаутаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Аб'явіць (аб'яўляць) лакаут каму-н., звольніць (звальняць) у выніку лакауту.
Лакацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Вызначэнне месцазнаходжання чаго-н. Гукавая л. Аптычная л. У дэльфінаў вельмі развіта адчуванне лакацыі. || прыметнік: лакацыйны.
Лакей
назоўнік | мужчынскі род
1. Слуга ў багатым доме, у гасцініцы, рэстаране.

2. пераноснае значэнне: Чалавек, які падхалімнічае, выслужваецца (неадабральнае). || прыметнік: лакейскі. Лакейскія манеры.
Лакейнічаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Быць, служыць лакеем (неадабральнае).

2. пераноснае значэнне: Выслужвацца, падхалімнічаць. || назоўнік: лакейства.
Лакіраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пакрываць лакам. Л. мэблю.

2. пераноснае значэнне: Прыхарошваць, ідэалізаваць. Л. рэчаіснасць. || закончанае трыванне: залакіраваць. || назоўнік: лакіраванне і лакіроўка. || прыметнік: лакіровачны і лакіравальны.
Лакіроўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. лакіраваць.

2. Слой лаку, якім пакрыта што-н. Прыгожая л.
Лакіроўшчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Спецыяліст па лакіроўцы (у 1 знач.). 2, пераноснае значэнне Пра таго, хто аздабляе, прыхарошвае што-н. || жаночы род: лакіроўшчыца. || прыметнік: лакіроўшчыцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.