РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 88
Лакмус
назоўнік | мужчынскі род
Фарбавальнае рэчыва, якое змяняе колер насычанай ім паперы пад дзеяннем кіслот у чырвоны, а пад дзеяннем шчолачаў — у сіні колер. || прыметнік: лакмусавы. Лакмусавая папера.
Лакрыца (лакрычнік)
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Расліна сямейства бабовых, карэнне якой выкарыстоўваецца ў медыцыне. || прыметнік: лакрычны.
Лактацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Утварэнне і выдзяленне малака ў жанчын і ў самак млекакормячых. || прыметнік: лактацыйны. Л. перыяд.
Лакуна
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Прагал, прапушчанае месца ў якім-н. тэксце.

2. У бібліятэчнай справе — пропуск, адсутнасць кнігі ў камплекце.
Лама
назоўнік | жаночы род
Паўднёваамерыканская ўючная жывёліна сямейства вярблюдаў з каштоўнай шэрсцю.
Лама
назоўнік | мужчынскі род
Будыйскі манах.
Ламавік
назоўнік | мужчынскі род
1. Грузавы рамізнік (размоўнае). Л. прывёз дровы.

2. Парода дужых коней, на якіх перавозяць вялікі груз.
Ламавы
прыметнік
Які прызначаны, служыць для перавозкі цяжкіх грузаў. Л. конь. Цокат падкоў ламавых (назоўнік).
Ламака
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Старая або сапсаваная рэч.
Ламаны
прыметнік
1, Паламаны, сапсаваны. Л. стол.

2. пераноснае значэнне: Няправільны, скажоны. Гаварыць на ламанай рускай мове. Ламаная лінія — у матэматыцы: лінія з адрэзкаў прамой лініі, злучаных пад вуглом.
2009–2019. Беларусь, Менск.