РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 88
Ламацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Раздзяляцца, распадацца на часткі. Ломяцца, як шкло, ільдзіны.

2. Псавацца, станавіцца непрыгодным. Калёсы ломяцца ад грузу.

3. Парушацца, разбурацца (пра што-н. прывычнае, запланаванае). Часта мае планы ламаліся.

4. Быць перапоўненым мноствам чаго-н., гнуцца пад цяжарам. Стол ламаўся ад яды. Гоме ломіцца ад сліў.

5. пераноснае значэнне: Пра мужчынскі голас у пераходным узросце: змяняць свой тэмбр і дыяпазон.

6. Ісці напралом, імкнуцца сілай пранікнуць куды-н. (размоўнае). Ламацца ў дзверы.Ламацца ў адчыненыя дзверы — даводзіць тое, што ўсім вядома. || закончанае трыванне: зламацца і паламацца.
Ламаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Згінаючы або ўдараючы з сілай, аддзяляць кускі чаго-н. Л. вецце. Л. лёд.

2. Разбіваючы, разбураючы, даводзіць да непрыгоднасці, псаваць. Л. стары дом.

3. пераноснае значэнне: Пераадольваць, знішчаць што-н. аджыўшае. Л. старыя звычаі.

4. пераноснае значэнне: Рэзка (крута) змяняць. Л. свой характар.

5. пераноснае значэнне: Выклікаць хваравітае адчуванне ламоты. Ломіць косці. Ламаць шапку перад кім (устарэлае) — уніжацца, ліслівіць. Ламаць галаву над чым (размоўнае) — біцца над рашэннем якой-н. задачы, якога-н. пытання. || закончанае трыванне: паламаць і зламаць. || назоўнік: паломка. || назоўнік: ламанне і ломка.
Ламачча
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
1. Абламаныя сухія галіны дрэў, якія валяюцца ў лесе. Збіраць л.

2. Ламаныя, непрыгодныя для карыстання прадметы. Жалезнае л. Поўная хата ламачча.
Ламачына
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Старая паламаная або сапсаваная рэч. Не стрэльба, а л.
Ламбард
назоўнік | мужчынскі род
Установа для выдачы грашовай пазыкі пад заклад маёмасці. || прыметнік: ламбардны.
Ламота
назоўнік | жаночы род
Тупыя працяглыя болі ў касцях. || прыметнік: ламотны.
Лампада
назоўнік | жаночы род
Невялікая пасудзіна з кнотам, якая напаўняецца драўляным маслам і запальваецца перад абразамі. || памяншальная форма: лампадка. || прыметнік: лампадны.
Лампас
назоўнік | мужчынскі род
Шырокая паласа з каляровага сукна, нашытая на форменныя штаны ўздоўж бакавога шва. Генеральскія лампасы. || прыметнік: лампасны.
Лампіён
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Ліхтар з каляровай паперы або шкла для асвятлення ці ілюмінацыі. || прыметнік: лампіённы.
Ланалін
назоўнік | мужчынскі род
Жывёльны воск; выкарыстоўваецца ў медыцыне, касметыцы, парфумерыі. || прыметнік: ланалінавы. Ланалінавая змазка. Ланалінавае мыла.
2009–2019. Беларусь, Менск.