РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 88
Лангет
назоўнік | мужчынскі род
Страва з мяса, нарэзанага тонкімі прадаўгаватымі кавалкамі. Л. з гарнірам. || прыметнік: лангетны.
Лангуст
назоўнік | мужчынскі род
Ядомы марскі рак.
Ландтаг
назоўнік | мужчынскі род
Выбарны орган самакіравання абласцей і зямель у некаторых краінах (у Аўстрыі, Германіі і інш.).
Ландшафт
назоўнік | мужчынскі род
1. Агульны выгляд мясцовасці; пейзаж. Раўнінны л.

2. Сукупнасць тыповых прыкмет якой-н. мясцовасці. Горны л. || прыметнік: ландшафтны. Ландшафтныя зоны.
Ландыш
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая расліна з дробнымі белымі пахучымі кветкамі-званочкамі. Лясны л. || прыметнік: ландышавы. Ландышавыя каплі (лякарства).
Ланцуг
назоўнік | мужчынскі род
1. Рад аднолькавых металічных звёнаў, паслядоўна злучаных адно з адным. Л. якара. Надзець ланцугі (аковы).

2. пераноснае значэнне: Суцэльны рад, сукупнасць чаго-н. Л. людзей.

3. Рад гор. Горны л.

4. Лінія байцоў, размешчаных на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго. Бегчы ланцугом (прыслоўе).

5. Устройства з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію (спецыяльны тэрмін). Электрычны л. Як з ланцуга сарваўся (размоўнае) — пра нястрыманага, злога чалавека. || памяншальная форма: ланцужок. || прыметнік: ланцужны. Л. сабака.
Ланцуговы
прыметнік
1. З ланцугамі, на ланцугах; які дзейнічае з дапамогай ланцугоў (у 1 знач.). Ланцуговая перадача.

2. Які ідзе адзін за другім падобна звёнам ланцуга. Ланцуговая рэакцыя.
Ланцэт
назоўнік | мужчынскі род
Востры з двух бакоў хірургічны нож невялікіх памераў. || прыметнік: ланцэтны.
Лань
назоўнік | жаночы род
Жывёліна сямейства аленяў з стройным целам і хуткім бегам. || прыметнік: ланін і ланевы. Ланіна скура. Ланевы гадавальнік.
Лаосцы
назоўнік | мужчынскі род
Група народаў, якія складаюць асноўнае насельніцтва Лаоса, і часткова — Тайланда. || жаночы род: лаоска. || прыметнік: лаоскі. Лаоская мова.
2009–2019. Беларусь, Менск.